Былы супрацоўнік Маладэчанскага райвыканкаму Дзьмітры Няхай зьвярнуўся з адкрытым лістом да грамадзкасьці, у якім раскрываецца мэханізм фальшаваньня вынікаў выбараў у Беларусі.
А 17-й гадзіне каля цэнтральнага ўваходу ў Акадэмію навук сабралася каля 100 моладзевых актывістаў, сябраў ініцыятыўных групаў кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева ды Андрэя Саньнікава.
У Астраўцы, што на Гарадзеншчыне, замянілі старшыню раённай выбарчай камісіі Міхаіла Зімніцкага — былога кіраўніка спраў Астравецкага райвыканкаму.
Шэраг музычных панэгірыкаў пра Лукашэнку пашырыўся. Гэтым разам на ўсхваленьне прэзыдэнта мабілізаваныя дзеці. Хор вакальнай студыі "Зорачка".
Пракуратура Беларусі вынесла папярэджаньні пяці апазыцыйным кандыдатам за заклікі выйсьці 19 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу Менску. Кандыдаты ды іх прадстаўнікі ў адказ сабраліся, каб абмеркаваць адзіны сцэнар пасьлявыбарчага мітынгу.
Ініцыятыва Някляева, які прапанаваў іншым альтэрнатыўным кандыдатам супольна зьняцца з выбараў, не была падтрыманая. Але яе працягваюць актыўна абмяркоўваць у рэгіёнах.
9 сьнежня кіраўнікі Расеі і Беларусі падпісалі дакумэнты пра экспартнае мыта на нафтапрадукты. Як кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі паставіліся да гэтага пагадненьня?
У сьпісе 15 найбольш вядомых палітвязьняў сьвету Freedom House прыводзіць імя беларуса Мікалая Аўтуховіча. Паводле гэтай праваабарончай арганізацыі, Аўтуховіч натхняў землякоў не баяцца выказвацца супраць рэжыму.
Папярэджаньні Генэральнай пракуратуры пяці кандыдатам за заклік правесьці несанкцыянаваную акцыю Цэнтравыбаркам разглядаць ня будзе, паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.
Замоўленыя гомельскімі грамадзкімі актывістамі сходы для агітацыі выбарцаў супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі — пад вялікім пытаньнем.
«Кастусёў альбо сьмерць», «Наш кандыдат — Жырафенка», «Галасуючы за Някляева, вы забіваеце кацяня», а таксама «Час мяняць лысую гуму», «Я адна такая, праўда» і «Аддай, што скраў » — усё гэта прадукты вытворчасьці самадзейных і прафэсійных паліттэхнолягаў, якія працуюць на прэзыдэнцкую кампанію 2010.
Студэнтку 2-га курсу філфаку БДУ Касю Давыдзік выклікалі на размову ў дэканат пасьля яе ўдзелу ў несанкцыянаваным шэсьці пад лёзунгам «Саша, сыходзь!»
У Маскве кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў дакумэнты па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы і паабяцаў іх ратыфікаваць да 1 студзеня 2011 году.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Менску. Зьміцер кіраваў аўтамабілем, які належыць бацьку Насты Палажанкі.
Уладзіслава Стараверава 10 сьнежня выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру «для тлумачэньняў аб парушэньні заканадаўства аб СМІ».
Уладзімер Някляеў падчас пікету 9 сьнежня выказаў прапанову кандыдатам ад дэмакратычнай апазыцыі супольна зьняцца з выбараў і гэтым дамагчыся непрызнаньня выбараў, якія ўлада рыхтуецца сфабрыкаваць. Ужо вядома, што ініцыятыва Някляева не была падтрыманая. А што дакладна казалі пра яе іншыя кандыдаты?
Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці на плошчу — незаконныя».
Для Захаду важная перш за ўсё геапалітычная арыентацыя Беларусі, а не характар рэжыму, які ёю кіруе. Так лічыць гісторык і палітоляг Яўген Мірановіч, прафэсар у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўнівэрсытэту.
У Маскве перад самітам Мытнага саюзу адбылася закрытая двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Лукашэнка падпісаў дакумэнты па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы.
Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас размовы з журналістамі 9 сьнежня паведаміла, што ніхто не забараняе апазыцыйным палітыкам выступаць на тэлебачаньні. Проста трэба плаціць.
Ліцэнзіі на правядзеньне экзыт-полаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі атрымалі тры арганізацыі. Ці спрабавалі атрымаць дазвол уладаў на экзыт-полы незалежныя сацыялягічныя службы?
Уладзімер Някляеў сёньня прапанаваў кандыдатам супольна зьняцца з выбараў, але яго не падтрымалі: «Здымацца ніхто не плянуе, застаецца былы сцэнар — Плошча».
Празь пяць дзён — з 14 па 18 сьнежня — мае адбыцца датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў у рэгіёнах ужо цяпер распачалі ціск на падначаленых супрацоўнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, каб схіліць іх да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.
Цэнтральная выбарчая камісія не знайшла ў дзеяньнях кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі парушэньняў Выбарчага кодэксу. ЦВК таксама адмовіла ў правядзеньні дадатковых тэледэбатаў.
"Яшчэ адносна нядаўна “бацька” выглядаў прыкрым выняткам на фоне агульнай атмасфэры абноўленай Эўропы, але цяпер ён ужо ня так выдзяляецца. Зьмяніўся не Лукашэнка, зьмянілася ўсё навокал", – піша расейскі журналіст, галоўны рэдактар часопісу “Россия в глобальной политике” Фёдар Лук’янаў.
Мастака абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое, што ён нібыта пабіў аднавяскоўца. Такім чынам, Пушкін выйдзе на волю толькі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
У Менску праходзіць сустрэча апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Перамовы вядуцца ў адсутнасьці СМІ.
Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў правядзеньні дадатковых тэле- і радыёдэбатаў. З такой заявай да ЦВК зьвярнуліся кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў.
Сяргей Калякін, Галіна Сямдзянава і Ўладзімер Някляеў зьвярнуліся ў ЦВК з заявай аб парушэньні Аляксандрам Лукашэнкам артыкулу 73 Выбарчага кодэксу.
Адначасовае зняцьцё сваіх кандыдатур узмоцніць апазыцыю і Плошчу. Нам нельга дапусьціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнаньне выбараў — гэта будзе наша параза.
Органы ўнутраных спраў Беларусі з 13 па 21 сьнежня будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі.
Адмовы былі атрыманы і напярэдадні і непасрэдна перад сустрэчамі з выбарцамі. Ахова гандлёвага цэнтру «Эвіком» нават затрымала Тацяну Севярынец за нібыта незаконную агітацыю. Адпусьцілі спадарыню толькі пасьля тэлефанаваньня ў ЦВК.
Асноўныя месцы масавага катаньня ў Менску — пляцоўка ля Палацу спорту і на Кастрычніцкай плошчы, дзе лёд пачнуць заліваць 9 сьнежня. Між тым бальшыня кандыдатаў у прэзыдэнты заклікаюць людзей на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня, каб разам дачакацца вынікаў выбараў.
Ініцыятыва былога судзьдзі Гары Паганяйлы прыцягненуць Аляксандра Лукашэнку да крымінальнай адказнасьці паводле абвінавачаньня ў захопе ўлады атрымала падтрымку сярод праваабаронцаў, якія зьбіраюць на вуліцах Менску подпісы пад гэтым патрабаваньнем.
На агітацыйную кампанію Лукашэнкі ў рэгіёнах мясцовыя ўлады завабліваюць артыстаў з Менску й Расеі. Аплочаныя артысты на сваіх канцэртах адкрыта заклікаюць падтрымаць дзейную ўладу ў Беларусі. Адначасна мясцовыя чыноўнікі намагаюцца задобрыць выбарцаў іншымі спосабамі.
У нумары «Вячэрняга Гродна» за 8 сьнежня паведамляецца, што Ўладзімер Някляеў сустракаецца з выбарцамі 11 сьнежня а 16-й гадзіне, а Рыгор Кастусёў 11 сьнежня а 19-й. А насамрэч — усё наадварот.
Лідэр «Маладога Фронту» затрыманы ў Менску ўвечары 8 сьнежня. Яго падазраюць у падробцы правоў кіроўцы.
Гомельскі агітатар Яўген Якавенка раздаваў на скрыжаваньні вуліц Карповіча й Чырвонаармейскай агітацыйныя ўлёткі за Ўладзімера Някляева. Гэта побач зь Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам транспарту.
Адразу зь некалькіх факультэтаў БДУ паведамляюць пра захады адміністрацыі дзеля масавага датэрміновага галасаваньня студэнтаў, найперш тых, хто жыве ў інтэрнатах. Карэспандэнт «Свабоды» праверыў гэтыя зьвесткі.
У Магілёўскім унівэрмагу зьявіліся агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Лукашэнкі. Правіселі яны, аднак, нядоўга. Агітацыйныя плякаты кандыдата на прэзыдэнты Андрэя Саньнікава таксама ненадоўга затрымліваюцца на дошках аб’яваў.
Сёньня бальшыня кандыдатаў у прэзыдэнты працавалі з журналістамі. Адны ўдзельнічалі ў тэледэбатах на партале TUT.BY. Іншыя сталі гасьцямі "Комсомольской правды" в Белоруссии" і онлайну на Радыё Свабода.
У часе перадвыбарчых паездак па рэгіёнах апазыцыйныя кандыдаты вядуць ня толькі палітычныя дыскусіі, але і чуюць шматлікія скаргі ад людзей. Наш карэспандэнт у розных рэгіёнах Беларусі запісаў некаторыя з такіх скаргаў.
Больш за сотню агітацыйных плякатаў кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава штодня зьнікае з дошак аб’яў у Магілёве.
9 сьнежня ў Менску пройдзе чарговае пасяджэньне Цэнтрвыбаркаму, на якім будуць разгледжаныя заявы некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты аб зьняцьці з рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Прысутнасьць дзейнага прэзыдэнта на дзяржаўным радыё і тэлебачаньні нашмат перавышае прысутнасьць там іншых прэтэндэнтаў, заявіў кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ амбасадар Герт Хінрых Арэнс.
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў адмову ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёну на сваю заяву наконт правядзеньня пікету на плошчы Леніна.
У кандыдата была заплянавана сустрэча з супрацоўнікамі тэлерадыёкампаніі "Віцебск". Замову на сустрэчу адміністрацыя прыняла, але Віталя Рымашэўскага не прапусьцілі ў памяшканьне.
8-га сьнежня кампанія "Гавары праўду" праводзіць пікет ля Дома афіцэраў, дзе сёньня мае адбыцца чарговы афіцэрскі сход Узброеных сілаў Беларусі.
7 сьнежня ў Воршы прайшла сустрэча кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага з выбарцамі. Сход адбыўся ва ўтульнай залі мясцовай дзіцячай мастацкай школы. На сустрэчу з кандыдатам прыйшло 120 аршанцаў.
Загрузіць яшчэ