Апазыцыйны палітык Алена Скрыган паведаміла, што ўвечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя званкі на офісны тэлефон партыі “Справядлівы сьвет” у Менску.
Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў Менску і ў рэгіёнах.
Пра гэта гаварылі ў інтэрвію карэспандэнцы нямецкага выданьня “Neues Deutschland” яе суразмоўцы – этнічныя палякі з Гарадзеншчыны.
Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі на сваёй прэс-канфэрэнцыі даў ацэнку дзеяньням праваахоўных органаў, якія мелі на мэце "ціск і запужваньне сяброў яго каманды".
У апошні дзень датэрміновага галасаваньня незалежныя назіральнікі зноў фіксуюць ў рэгіёнах шматлікія парушэньні на выбарчых участках.
Уладзімер Новікаў акрамя статусу даверанай асобы быў акрэдытаваны назіральнікам на выбарчым участку №152 Магілёва.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі міністар замежных спраў Гідо Вэстэрвэле заклікаў да выкананьня дэмакратычных стандартаў.
Незалежнага назіральніка Ўладзімера Марозава тэрмінова выклікалі на працу. Ён працуе на самым буйным прадпрыемстве Магілёва “Хімвалакно”. Фармальная падстава – у сувязі з вытворчай неабходнасьцю.
Дашкевіча затрымалі, як толькі ён выйшаў з пад'езду дому, у якім жыве. Відавочцы паведамілі, што да лідэра "МФ" падбеглі людзі ў цывільным.
Выконвае песьню аркестар у складзе 30 чалавек. У якасьці салістаў былі запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, сярод якіх Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Алег Хаменка.
Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў заявілі, што вольных выбараў у краіне няма і заклікалі суграмадзян 19 сьнежня ісьці на Кастрычніцкую плошчу Менска пратэставаць.
У заяве адзначаецца, што ўзровень гатовасьці МУС і КДБ дазваляе безумоўна выканаць задачу па захаваньні грамадзка-палітычнай стабільнасьці і правапарадку ў краіне.
18 сьнежня на пляцы каля Акадэміі навук сябры КХП-БНФ правялі сустрэчу выбарцаў. На ёй была агучана заява старшыні партыі Зянона Пазьняка.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію на факт распаўсюджаньня участковай камісіяй №135 запрашэньняў на бясплатную дыскатэку, якую арганізуе БРСМ.
Старшыня ЦВК Беларусі заявіла, сустракаючыся з намесьнікам старшыні Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Касымам – Жамартам Такаевым, што інструкцыі БДІПЧ АБСЭ па ацэнцы выбараў зьяўляюцца "непрагрэсіўнымі" і падмяняюць нацыянальнае заканадаўства.
Такую выснову робяць аглядальнікі ўплывовых нямецкіх, швайцарскіх і аўстрыйскіх СМІ.
Кандыдаты на прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю з ацэнкай выбарчай кампаніі і падрыхтоўкай агульнай пазыцыі на плошчы.
Сёньня – апошні дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі. У лідэрах па галасаваньню Віцебская вобласьць.
Пра гэта на старонках балтыйскага інтэрнэт-выданьня Delfi піша латыскі журналіст Арыс Янсанс.
Мы заканчваем сэрыю гутарак з жонкамі і нявестамі кандыдатаў у прэзыдэнты, якія ў прэзыдэнцкай кампаніі дзеляць са сваімі мужчынамі ўсе цяжкасьці выбарчых баталіяў. Нам пагадзіліся даць інтэрвію Натальля Цярэшчанка, Ларыса Кастусёва, Наста Рымашэўская і нявеста Яраслава Раманчука Алеся Емельянава. Астатнія жонкі кандыдатаў у прэзыдэнты засталіся зачыненымі для прэсы..
У міліцыі Кастрычніцкага раёну знаходзіцца кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі, а таксама намесьнік кіраўніка ягонага выбарчага штабу Дзяніс Садоўскі і давераная асоба кандыдата Анатоль Міхнавец.
17 сьнежня ў Магілёве правялі агітацыйную сустрэчу адразу два кандыдаты ў прэзыдэнты — Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус. Абодва шукалі прыхільнасьці магілёўскіх выбарцаў у Доме культуры чыгуначнікаў.
Генпракуратура Беларусі прызнала абгрунтаванасьць некаторых скаргаў з боку жанчын, якія шмат гадоў заяўляюць пра несправядлівыя судовыя рашэньні ў сваіх справах альбо справах сваякоў.
Супрацоўнікі ДАІ забралі пасьведчаньне кіроўцы ў намесьніка старшыні штабу кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага — Дзяніса Садоўскага.
Фэдэральны ўрад заклікае Беларусь паважаць міжнародныя стандарты на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах.
Яны зафіксавалі, як а 19-й гадзіне, калі зачыняўся выбарчы ўчастак, капітан міліцыі Ягор Дашко зачыніўся на ўчастку зь невядомым чалавекам.
Назіральнікі на выбарчым участку № 48 у Цэнтральным раёне Менску зафіксавалі факт ускрыцьця скрыні зь бюлетэнямі.
Яраслаў Раманчук адмовіўся ад аховы, якую прапанавала яму міліцыя пасьля таго, як аўтамабіль кандыдата трапіў у аўтааварыю. А ці ёсьць ахова ў іншых кандыдатаў у прэзыдэнты?
Кандыдат на прэзыдэнта вырашыў ня ладзіць сходу для выбарцаў, а сустрэцца з актывістамі каля гарадзкой ратушы — у гэтым будынку зараз месьціцца краязнаўчы музэй.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выбарчым участку Іўя актывіста руху «За свабоду» Багуслава Унгуру. Багуслаў прыйшоў на Цэнтральны выбарчы ўчастак, атрымаў свой бюлетэнь, але галасаваць ня стаў.
Паводле старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, нібыта «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы».
Жывы эфір ад 18-й вечара ў нядзелю да 8-й гадзіны наступнай раніцы. Навіны, аналітыка, галасы кандыдатаў і выбарнікаў, рэакцыя замежжа. На кароткіх і сярэдніх хвалях, сатэліце і ў інтэрнэце.
«У цэлым выбарчая кампанія праходзіць нармальна, а ўсе драмы разгортваюцца больш у інтэрнэце, чым у сапраўднасьці", заявіла старшыня ЦВК Л. Ярмошына падчас адкрыцьця інфармацыйнага цэнтру для журналістаў у Палацы рэспублікі.
Кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі зладзіў каля будынку Крупскага РАУС пікет у падтрымку Алеся Пушкіна, ён патрабаваў вызваленьня мастака, які ад 9 сьнежня трымае ў турме галадоўку.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прааналізавала асьвятленьне выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ, перадвыбарныя праграмы кандыдатаў, а таксама параўнала беларускія выбарчыя рэаліі з эўрапейскімі стандартамі.
Працу незалежных назіральнікаў у многіх рэгіёнах абмяжоўваюць кіраўнікі ўчастковых камісіяў. На ўчастках часам адбываюцца сваркі і нават ужываюць фізычную сілу супраць назіральнікаў.
Прэтэндэнты на вышэйшую кіроўную пасаду заклікаюць прыйсьці 19 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу з патрабаваньнем новых свабодных выбараў без удзелу Лукашэнкі.
Наш карэспандэнт у Горадні пацікавіўся ў штабах апазыцыйных кандыдатаў, як яны зьбіраюцца выкарыстаць апошні дзень агітацыі.
Такое меркаваньне за тры дні да завяршэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах выказаў Герт Арэнс — кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, якая працуе ў Беларусі. Арэнс сёньня даў эксклюзіўнае інтэрвію "Свабодзе".
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, дзякуючы расейскаму падарунку на выбары, мае ўсе шанцы быць абраным на чарговы прэзыдэнцкі тэрмін, піша нямецкае выданьне Südwest Presse.
Сёньня БАЖ зьвярнуўся да кіраўніка МУС Куляшова і ўсіх праваахоўных органаў з заклікам падчас правядзеньня выбараў зьвярнуць асаблівую ўвагу на датрыманьне правоў журналістаў прадстаўнікамі сілавых структур.
Адміністрацыя Бабруйскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу прымушае свайго студэнта Максіма Чарняка, актывіста "Маладога фронту", у дзень галасаваньня а 19 вечара быць у мясцовым Лядовым палацы.
На тэлеканале СТВ Аляксандар Лукашэнка расказаў пра гутарку са сваёй маці. Ён ужываў беларускую мову ня ў зьдзеклівым кантэксьце. Словы Лукашэнкі камэнтуе філёляг, былы дэпутат ВС 12 скліканьня Пётра Садоўскі:
Госьць ранішняга жывога эфіру - адзін з тых, хто выступаў у чацьвер увечары на Плошчы Свабоды, выканаўца і кампазытар, адзін з фронтмэнаў апошніх перадвыбарчых акцый Зьміцер Вайцюшкевіч.
"Пасьля 20.00 19 сьнежня ў нас няма кандыдатаў на прэзыдэнта", заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, выступаючы на адкрыцьці Інфармацыйнага цэнтру.
Пра гэта вядомы расейска-беларускі журналіст, рэдактар аддзелу палітыкі маскоўскага часопісу “Огонёк” Павал Шарамет заявіў у інтэрвію расейскай службе карпарацыі “Голос Америки”.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прапанавала кандыдату ў прэзыдэнты Яраславу Раманчуку ахову на час выбараў. Пра гэта ён заявіў сёньня падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Вярхоўны суд адмовіўся заводзіць справу супраць Цэнтравыбаркаму паводле скаргі назіральніка з Магілёва. Назіральнік ад БНФ у Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Барыс Бухель паскардзіўся ў Вярхоўны суд, што ЦВК, на ягоную думку, незаконна ўтойвае інфармацыю.
Радыё Свабода запрасіла ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты адказаць на пытаньні наведнікаў нашага сайту падчас онлайн-канфрэнцыяў. Зь дзесяці кандыдатаў наша запрашэньне прынялі сямёра.
Загрузіць яшчэ