Рэгіянальныя штабы апазыцыйных кандыдатаў пачалі распаўсюджваць улёткі, плякаты ды іншыя агітацыйныя матэрыялы. Выключна беларускамоўныя яны ў Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага. У іншых кандыдатаў — зрэдку беларуска-расейскія, а ў большасьці — на расейскай мове.
"Хацелася б, каб кандыдаты размаўлялі на мове бацькоў"
У Гомелі на рэклямных шчытах зьявіліся першыя перадвыбарчыя ўлёткі й налепкі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч, Аляксандар Лукашэнка карыстаюцца расейскай мовай. Па-расейску надрукаваныя й іхнія праграмы, улёткі, якія сёньня раздавалі актывісты на пікетах.
Апавядае спадарыня Кацярына, агітатарка ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча:
"Улёткі па-расейску, каб ахапіць найбольшую колькасьць выбарцаў, таму што нашы выбарцы не заўсёды падрыхтаваныя, каб успрымаць інфармацыю на беларускай мове. І калі ўлётка па-расейску, то больш народу прачытае й зразумее. Але ёсьць улёткі й праграмы,надрукаваныя па-беларуску".
Спадар Аркадзь, актывіст каманды Саньнікава, кажа, што пра мову агітацыйных матэрыялаў найлепш пытацца ў самога кандыдата, бо ў рэгіёне карыстаюцца той друкаванай прадукцыяй, якая паступіла цэнтралізавана зь Менску:
"Гэта ў яго трэба спытаць. Проста ён ня супраць расейскай мовы і за добрыя стасункі з Расеяй. І плюс да таго — палова выбарцаў, калі ня болей, рускамоўныя. Таму, я думаю, да іх і зьвяртаецца кандыдат на расейскай мове".
Па-беларуску надрукаваныя перадвыбарчыя ўлёткі Рыгора Кастусёва. У іх выразна бачна пазыцыя кандыдата ад Партыі БНФ: "За беларускую мову! За беларускую дзяржаву! За сілу закону!".
Пераважна беларускай мовай карыстаецца ў агітацыйнай кампаніі Віталь Рымашэўскі, кандыдат ад беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў.
Ягоныя постэры — па-беларуску. Гомельскія агітатары раздаюць улёткі з фатаздымкам Рымашэўскага і біяграфіяй, надрукаванай на беларускай мове. На адваротным баку — тэкст па-расейску пад агульнай назвай: "Мы не воруем, не врём, не боимся".
Гаворыць кіраўнік перадвыбарчага штабу Рымашэўскага ў рэгіёне Юры Клімовіч:
"Калі я раздаю ўлёткі, я гавару па-беларуску. Але калі бывае часам, што сустракаесься зь нейкай агрэсіяй, то, каб не абвастраць сытуацыю, тады пераходжу таксама на расейскую".
Гомельская выбаршчыца спадарыня Тацяна дзівіцца, што нават такі знаны беларускі паэт, як Някляеў, надрукаваў каляровыя ўлёткі спрэс на расейскай мове:
"Зьдзіўляе, канечне, зьдзіўляе. Хацелася б, каб яны размаўлялі на мове бацькоў. І агітавалі так".
Цэнтар агітацыі — Цэнтральная плошча ля рынку
Большасьць агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты, якія распаўсюджваюцца ў Берасьці, — на расейскай мове. Выключэньне складае толькі кандыдат ад партыі БНФ, які ад пачатку вядзе сваю кампанію на роднай мове.
Агітацыйныя матэрыялы амаль усіх кандыдатаў у прэзыдэнты ўжо дастаўленыя ў Берасьце і распаўсюджваюцца сярод выбарцаў. Сталае месца пікетаў, дзе зьбіраліся подпісы і цяпер вядзецца агітацыя за кандыдатаў, — невялікая плошча каля Цэнтральнага рынку. Давераная асоба Рыгора Кастусёва ў Берасьці Ўладзімер Красько кажа, што агітацыйныя матэрыялы ў хуткім часе трапяць ужо да выбарцаў:
"Матэрыялы мы ўжо маем у нашым штабе. Чакаем, што цягам бліжэйшага часу атрымаем канчаткова ўсю неабходную колькасьць плякатаў. Зразумела, што ўсе матэрыялы на беларускай мове. Увогуле ўся кампанія вялася на беларускай мове, пачынаючы ад збору подпісаў, сустрэч з выбарцамі. Так і агітацыйныя матэрыялы".
Большасьць кандыдатаў агітуюць па-расейску. Інфармацыйныя ўлёткі Мікалая Статкевіча, Яраслава Раманчука — на расейскай мове. Давераная асоба Мікалая Статкевіча ў Берасьці Віктар Чайкоўскі кажа, што нават на рэгіёны ідуць матэрыялы па-расейску:
"Большасьць насельніцтва Берасьця, нават да 90% —расейскамоўныя. Берасьцейцы лічаць роднай мовай расейскую і карыстаюцца ёю ў штодзённым жыцьці. Таму матэрыялы, каб яны не выкідваліся, а чыталіся, ствараліся на расейскай мове".
Інфармацыйныя ўлёткі Андрэя Саньнікава, якія можна пабачыць у шматлікіх месцах Берасьця, агітуюць за кандыдата на расейскай мове. У Віталя Рымашэўскага, як адзначае давераная асоба кандыдата па Берасьці Зьміцер Шурхай, выкарыстоўваецца як расейская, так і беларуская мова:
"Агітацыйная кампанія вядзецца на дзьвюх мовах. Хаця можна сьмела казаць, што беларускай мовы нашмат больш. Але маем і такія ўлёткі, на якіх з аднаго боку напісана па-беларуску, а на другім — па-расейску. Такім чынам спрабуем прыцягнуць і расейскамоўных людзей. Але большасьць — на беларускай мове".
"На расейскай мове кандыдаты падладжваюцца пад выбарцаў"
На Віцебшчыне распаўсюджваюцца агітацыйныя матэрыялы ўсяго некалькіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта — перадусім тых, якія ўжо пабывалі ў рэгіёне або сустрэчы зь якімі плянуюцца бліжэйшымі днямі.
Так, з 29 лістапада ў вобласьці распаўсюджваюцца ўлёткі ў падтрымку Рыгора Кастусёва, якія раздаваў на пікеце ў Віцебску сам кандыдат. Потым распаўсюдам заняўся кіраўнік віцебскага штабу кандыдата ад партыі БНФ Аляксандар Кузьняцоў:
"Мы раздалі ўлёткі, на якіх — партрэт, біяграфія кандыдата, выказваньні спадароў Мілінкевіча і Янукевіча. Нашы ўлёткі на беларускай мове, плякаты таксама. Бо гэта нацыянальны кандыдат. Адзіны. Усе іншыя ўлёткі, якія я бачыў, — па-расейску ці напалову. Вось я бачыў улёткі за Рымашэўскага, там першая старонка на беларускай мове, а другая — па-расейску".
На думку Аляксандра Кузьняцова, кандыдат ад партыі БНФ павіненбыць увасабленьнем беларускасьці, і беларуская мова дазваляе выбарцам аб’ектыўна яго ўспрымаць. Дарэчы, сам спадар Кузьняцоў па нацыянальнасьці расеец, выхоўваўся ў сям’і вайскоўцаў, беларускай мовы ня ведаў зусім. Але, трапіўшы ў каманду Рыгора Кастусёва, актыўна ўзяўся за вывучэньне:
"Я адчуў адказнасьць за кандыдата, за партыю. Таму сабраў усю волю ў кулак — і вучу беларускую мову!"
Улёткі кандыдата Мікалая Статкевіча, які дэманструе добрае валоданьне і расейскай, і беларускай мовай, — толькі па-расейску. Чаму — разважае давераная асоба кандыдата ў Віцебску Аляксей Гаўруцікаў:
"Улёткі Мікалая Статкевіча — там фатаздымак, яго лёзунг "Родина. Честь. Народ", зварот "Дорогие соотечественники!" — усё на расейскай мове. Ну, але гэта ягоны выбар! Большасьць насельніцтва размаўляе на гэтай мове, і ён падладзіўся пад рэаліі жыцьця".
Агітацыя за байкот — толькі па-беларуску
Затое агітацыя за байкот выбараў вядзецца ў Віцебску выключнапа-беларуску. Апазыцыянэр Барыс Хамайда ўжо другі тыдзень выходзіць на вуліцу Леніна з рознымі плякатамі:
"Удзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме", "Безь легітымнай Канстытуцыі няма легітымных выбараў зь легітымным вынікам", "Не галасуй, бо прайграеш" — гэта ўжо трэці плякат, зь якім сёньня стаю. Людзі прыязна ставяцца. Калі год 15 таму маглі закрычаць "Фашыст! Бээнэфавец!", то цяпер таксама па-беларуску спрабуюць нешта адказваць".
Афіцыйная інфармацыя пры выбары ў Віцебску пераважна расейскамоўная. Сёлета віцебскі гарвыканкам упершыню прапанаваў замаўляць рэклямным прадпрыемствам агітацыйныя плякаты пэўнага ўзору. Ёсьць беларускамоўныя і расейскамоўныя варыянты плякатаў здатай выбараў 19 сьнежня. На афіцыйных установах сустракаюцца пераважна расейскамоўныя. І ўся інфармацыя на выбарчую тэматыку ў дзяржаўных газэтах — выключна па-расейску.
"Нам патрэбна беларусізацыя, але падчас агітацыі трэба гаварыць так, як зручней для людзей…"
На Гарадзеншчыне дагэтуль яшчэ не ўва ўсіх штабах атрымалі агітацыйныя плякаты і праграмы кандыдатаў. Тыя, што вісяць і раздаюцца выбарцам, усё ж пераважна зробленыя па-расейску. Перадае Міхал Карневіч.
Плякаты Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага — выключна на беларускай мове. Сябры іх штабоў кажуць, што гэта прынцыповая пазыцыя ад самага пачатку, другі варыянт нават не разглядаўся.
Кіраўнік раённай арганізацыі БНФ, Іван Шэга са Слоніма, кажа, што і выбарцы ўспрымаюць гэта нармальна.
Шэга: "Няма з гэтым ніякіх праблемаў, нармальна ўсё ўспрымаецца".
У штабе Ўладзімера Някляева патлумачылі, што большасьць друкаванай прадукцыі зробленая на беларускай мове. Каардынатар штабу па Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Бандарчук нават дадае, што іх кандыдат — сам чалавек беларускамоўны, яму прасьцей, калі ўсё па-беларуску. Праўда, падчас выбарчай кампаніі даводзіцца ўлічваць і іншыя акалічнасьці.
Бандарчук: "Пытаньне беларускай мовы адназначнае: нам неабходна беларусізацыя. Але падчас выбарчай кампаніі мы павінны зьвяртацца да людзей і па-расейску, каб не адштурхнуць іх".
Зьміцер Бандарчук зьвяртае ўвагу на тое, што з плякатамі і праграмамі зьявілася новая праблема — іх не дазваляюць вывешваць у дзяржаўных крамах, як гэта раней абяцалі ў тэрытарыяльных камісіях.
У каманды Яраслава Раманчука дагэтуль няма друкаванай праграмы і плякатаў. Кіраўнік штабу Юры Істомін адносна мовы заяўляе, што большасьць прадукцыі ў іх па-расейску, але кампанію яны вядуць на дзьвюх мовах ад самага пачатку.
У сваю чаргу ён зьвяртае ўвагу на тое, што ўладныя друкарні ўзьнялі цэны на сваю прадукцыю і цяпер нават немагчыма надрукаваць для кожнага беларускага выбарца праграму Яраслава Раманчука.
Істомін: "Паўнавартасная каляровая ўлётка фарматам А3 з укладкай каштуе паўтара даляра. Вось калі кандыдату зрабіць такіх адзін мільён, то палічыце, колькі гэта атрымаецца…"
У штабе Андрэя Саньнікава пераважная большасьць агітацыйнай прадукцыі — на расейскай мове. Каардынатар, Уладзімер Чырвоненка, кажа, што такое рашэньне прымалася ў Менску. Ён жа асабіста лічыць інакш.
Чырвоненка: "Найлепш было б, каб агітацыя вялася і па-расейску, і па-беларуску, але што ёсьць, тое ёсьць…"
ГОМЕЛЬШЧЫНА
"Хацелася б, каб кандыдаты размаўлялі на мове бацькоў"
У Гомелі на рэклямных шчытах зьявіліся першыя перадвыбарчыя ўлёткі й налепкі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч, Аляксандар Лукашэнка карыстаюцца расейскай мовай. Па-расейску надрукаваныя й іхнія праграмы, улёткі, якія сёньня раздавалі актывісты на пікетах.
Апавядае спадарыня Кацярына, агітатарка ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча:
"Улёткі па-расейску, каб ахапіць найбольшую колькасьць выбарцаў, таму што нашы выбарцы не заўсёды падрыхтаваныя, каб успрымаць інфармацыю на беларускай мове. І калі ўлётка па-расейску, то больш народу прачытае й зразумее. Але ёсьць улёткі й праграмы,
Калі ўлётка па-расейску, то больш народу прачытае й зразумее.
Спадар Аркадзь, актывіст каманды Саньнікава, кажа, што пра мову агітацыйных матэрыялаў найлепш пытацца ў самога кандыдата, бо ў рэгіёне карыстаюцца той друкаванай прадукцыяй, якая паступіла цэнтралізавана зь Менску:
"Гэта ў яго трэба спытаць. Проста ён ня супраць расейскай мовы і за добрыя стасункі з Расеяй. І плюс да таго — палова выбарцаў, калі ня болей, рускамоўныя. Таму, я думаю, да іх і зьвяртаецца кандыдат на расейскай мове".
Па-беларуску надрукаваныя перадвыбарчыя ўлёткі Рыгора Кастусёва. У іх выразна бачна пазыцыя кандыдата ад Партыі БНФ: "За беларускую мову! За беларускую дзяржаву! За сілу закону!".
Пераважна беларускай мовай карыстаецца ў агітацыйнай кампаніі Віталь Рымашэўскі, кандыдат ад беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў.
Ягоныя постэры — па-беларуску. Гомельскія агітатары раздаюць улёткі з фатаздымкам Рымашэўскага і біяграфіяй, надрукаванай на беларускай мове. На адваротным баку — тэкст па-расейску пад агульнай назвай: "Мы не воруем, не врём, не боимся".
Гаворыць кіраўнік перадвыбарчага штабу Рымашэўскага ў рэгіёне Юры Клімовіч:
"Калі я раздаю ўлёткі, я гавару па-беларуску. Але калі бывае часам, што сустракаесься зь нейкай агрэсіяй, то, каб не абвастраць сытуацыю, тады пераходжу таксама на расейскую".
Каб не абвастраць сытуацыю пераходжу на расейскую.
Гомельская выбаршчыца спадарыня Тацяна дзівіцца, што нават такі знаны беларускі паэт, як Някляеў, надрукаваў каляровыя ўлёткі спрэс на расейскай мове:
"Зьдзіўляе, канечне, зьдзіўляе. Хацелася б, каб яны размаўлялі на мове бацькоў. І агітавалі так".
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Цэнтар агітацыі — Цэнтральная плошча ля рынку
Большасьць агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты, якія распаўсюджваюцца ў Берасьці, — на расейскай мове. Выключэньне складае толькі кандыдат ад партыі БНФ, які ад пачатку вядзе сваю кампанію на роднай мове.
Агітацыйныя матэрыялы амаль усіх кандыдатаў у прэзыдэнты ўжо дастаўленыя ў Берасьце і распаўсюджваюцца сярод выбарцаў. Сталае месца пікетаў, дзе зьбіраліся подпісы і цяпер вядзецца агітацыя за кандыдатаў, — невялікая плошча каля Цэнтральнага рынку. Давераная асоба Рыгора Кастусёва ў Берасьці Ўладзімер Красько кажа, што агітацыйныя матэрыялы ў хуткім часе трапяць ужо да выбарцаў:
"Матэрыялы мы ўжо маем у нашым штабе. Чакаем, што цягам бліжэйшага часу атрымаем канчаткова ўсю неабходную колькасьць плякатаў. Зразумела, што ўсе матэрыялы на беларускай мове. Увогуле ўся кампанія вялася на беларускай мове, пачынаючы ад збору подпісаў, сустрэч з выбарцамі. Так і агітацыйныя матэрыялы".
Большасьць кандыдатаў агітуюць па-расейску. Інфармацыйныя ўлёткі Мікалая Статкевіча, Яраслава Раманчука — на расейскай мове. Давераная асоба Мікалая Статкевіча ў Берасьці Віктар Чайкоўскі кажа, што нават на рэгіёны ідуць матэрыялы па-расейску:
"Большасьць насельніцтва Берасьця, нават да 90% —
Большасьць насельніцтва Берасьця, нават да 90% — расейскамоўныя.
Інфармацыйныя ўлёткі Андрэя Саньнікава, якія можна пабачыць у шматлікіх месцах Берасьця, агітуюць за кандыдата на расейскай мове. У Віталя Рымашэўскага, як адзначае давераная асоба кандыдата па Берасьці Зьміцер Шурхай, выкарыстоўваецца як расейская, так і беларуская мова:
"Агітацыйная кампанія вядзецца на дзьвюх мовах. Хаця можна сьмела казаць, што беларускай мовы нашмат больш. Але маем і такія ўлёткі, на якіх з аднаго боку напісана па-беларуску, а на другім — па-расейску. Такім чынам спрабуем прыцягнуць і расейскамоўных людзей. Але большасьць — на беларускай мове".
ВІЦЕБШЧЫНА
"На расейскай мове кандыдаты падладжваюцца пад выбарцаў"
На Віцебшчыне распаўсюджваюцца агітацыйныя матэрыялы ўсяго некалькіх кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта — перадусім тых, якія ўжо пабывалі ў рэгіёне або сустрэчы зь якімі плянуюцца бліжэйшымі днямі.
Так, з 29 лістапада ў вобласьці распаўсюджваюцца ўлёткі ў падтрымку Рыгора Кастусёва, якія раздаваў на пікеце ў Віцебску сам кандыдат. Потым распаўсюдам заняўся кіраўнік віцебскага штабу кандыдата ад партыі БНФ Аляксандар Кузьняцоў:
"Мы раздалі ўлёткі, на якіх — партрэт, біяграфія кандыдата, выказваньні спадароў Мілінкевіча і Янукевіча. Нашы ўлёткі на беларускай мове, плякаты таксама. Бо гэта нацыянальны кандыдат. Адзіны. Усе іншыя ўлёткі, якія я бачыў, — па-расейску ці напалову. Вось я бачыў улёткі за Рымашэўскага, там першая старонка на беларускай мове, а другая — па-расейску".
На думку Аляксандра Кузьняцова, кандыдат ад партыі БНФ павінен
Кандыдат ад партыі БНФ павінен быць увасабленьнем беларускасьці, і беларуская мова дазваляе выбарцам аб’ектыўна яго ўспрымаць.
"Я адчуў адказнасьць за кандыдата, за партыю. Таму сабраў усю волю ў кулак — і вучу беларускую мову!"
Улёткі кандыдата Мікалая Статкевіча, які дэманструе добрае валоданьне і расейскай, і беларускай мовай, — толькі па-расейску. Чаму — разважае давераная асоба кандыдата ў Віцебску Аляксей Гаўруцікаў:
"Улёткі Мікалая Статкевіча — там фатаздымак, яго лёзунг "Родина. Честь. Народ", зварот "Дорогие соотечественники!" — усё на расейскай мове. Ну, але гэта ягоны выбар! Большасьць насельніцтва размаўляе на гэтай мове, і ён падладзіўся пад рэаліі жыцьця".
Агітацыя за байкот — толькі па-беларуску
Затое агітацыя за байкот выбараў вядзецца ў Віцебску выключна
Агітацыя за байкот выбараў вядзецца ў Віцебску выключна па-беларуску.
"Удзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме", "Безь легітымнай Канстытуцыі няма легітымных выбараў зь легітымным вынікам", "Не галасуй, бо прайграеш" — гэта ўжо трэці плякат, зь якім сёньня стаю. Людзі прыязна ставяцца. Калі год 15 таму маглі закрычаць "Фашыст! Бээнэфавец!", то цяпер таксама па-беларуску спрабуюць нешта адказваць".
Афіцыйная інфармацыя пры выбары ў Віцебску пераважна расейскамоўная. Сёлета віцебскі гарвыканкам упершыню прапанаваў замаўляць рэклямным прадпрыемствам агітацыйныя плякаты пэўнага ўзору. Ёсьць беларускамоўныя і расейскамоўныя варыянты плякатаў з
Уся інфармацыя на выбарчую тэматыку ў дзяржаўных газэтах — выключна па-расейску.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
"Нам патрэбна беларусізацыя, але падчас агітацыі трэба гаварыць так, як зручней для людзей…"
На Гарадзеншчыне дагэтуль яшчэ не ўва ўсіх штабах атрымалі агітацыйныя плякаты і праграмы кандыдатаў. Тыя, што вісяць і раздаюцца выбарцам, усё ж пераважна зробленыя па-расейску. Перадае Міхал Карневіч.
Плякаты Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага — выключна на беларускай мове.
Плякаты Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага — выключна на беларускай мове. Сябры іх штабоў кажуць, што гэта прынцыповая пазыцыя ад самага пачатку, другі варыянт нават не разглядаўся.
Кіраўнік раённай арганізацыі БНФ, Іван Шэга са Слоніма, кажа, што і выбарцы ўспрымаюць гэта нармальна.
Шэга: "Няма з гэтым ніякіх праблемаў, нармальна ўсё ўспрымаецца".
У штабе Ўладзімера Някляева патлумачылі, што большасьць друкаванай прадукцыі зробленая на беларускай мове. Каардынатар штабу па Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Бандарчук нават дадае, што іх кандыдат — сам чалавек беларускамоўны, яму прасьцей, калі ўсё па-беларуску. Праўда, падчас выбарчай кампаніі даводзіцца ўлічваць і іншыя акалічнасьці.
Бандарчук: "Пытаньне беларускай мовы адназначнае: нам неабходна беларусізацыя. Але падчас выбарчай кампаніі мы павінны зьвяртацца да людзей і па-расейску, каб не адштурхнуць іх".
Падчас выбарчай кампаніі мы павінны зьвяртацца да людзей і па-расейску, каб не адштурхнуць іх.