«Ад імя чальцоў ісьляндзкага ПЭН-Цэнтру мы выказваем вам поўную падтрымку ў адстойваньні вамі свабоды слова і іншых правоў чалавека ў вашай краіне».
21 сьнежня ля турмы, 1-ы завулак Акрэсьціна. Відэа Алег Грузьдзіловіч
Улады выпусьцілі з турмы старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака. Яго затрымалі на плошчы Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Увечары 21 сьнежня ў Менску каля турмы на Акрэсьціна прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі 19—20 сьнежня. У ёй узялі ўдзел каля ста чалавек, у тым ліку сваякі затрыманых, якія прынесьлі перадачы сваім родным.
Увечары Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пакет пагадненьняў, якія тычацца фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы.
У Менску затрымалі Ўладзімера Кобеца — кіраўніка выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
Сёньня скончыўся тэрмін зьняволеньня мастака Алеся Пушкіна. 9 сьнежня яго затрымалі і пасадзілі на 13 сутак за нібыта бойку з аднавяскоўцам.
Прадстаўнікі фракцыі зялёных у нямецкім Бундэстагу рэзка крытыкуюць ўрад краіны за яго падыходы што да падаўленьня масавых пратэстаў у Менску, калі грамадзяне Беларусі спрабавалі выказаць сваю незадаволенасьць вынікамі выбараў 19 сьнежня.
Кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт выступіў з рэзкай крытыкай жорсткіх нападаў беларускіх уладаў на дэманстрантаў у Менску і заклікаў Захад да адпаведнай рэакцыі.
Леанід Гаравы, актывіст руху «За свабоду», давераная асоба Міхалевіча, зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру са скаргай на неправамоцныя дзеяньні міліцыі і тых, хто аддаў загад утрымліваць экс-кандыдата на прэзыдэнта пад вартай.
Карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах распытвалі сёньня мінакоў на вуліцах пра стаўленьне да прэзыдэнцкіх выбараў і наступных грамадзкіх пратэстаў у Менску, якія закончыліся гвалтам і масавымі арыштамі.
У Цэнтральным і Маскоўскім судах Менску судзілі маладзёвых актывістаў, затрыманых 20 сьнежня падчас акцыі «Саша, сыходзь!».
Карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах распытвалі сёньня мінакоў на вуліцах пра стаўленьне да прэзыдэнцкіх выбараў і наступных грамадзкіх пратэстаў у Менску, якія закончыліся гвалтам і масавымі арыштамі.
У СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы», знаходзяцца былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч і Алесь Міхалевіч.
Кампанія салідарнасьці з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзыдэнты і ўсімі іншымі ўдзельнікамі маніфэстацыі 19 сьнежня пачынаецца ад сёньняшняга дня.
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і ягоная жонка Ірына Халіп, уласная карэспандэнтка расейскай «Новой газеты» ў Беларусі, былі затрыманыя на плошчы Незалежнасьці ўвечары 19 сьнежня. Саньнікава спэцназаўцы жорстка зьбілі. Ірыну таксама ўдарылі галавой аб шыбу аўтамабіля.
Сябры Грамадзкай палаты Расеі называюць недапушчальным гвалт у дачыненьні да расейскіх журналістаў пры разгоне акцыі апазыцыі ў Менску і абвінавачваюць расейскі МЗС у недастатковай абароне грамадзян Расеі.
Кіеў лічыць празьмернай сілу, ужытую да ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Беларусі.
Сёньня ў Менску пачаліся суды над затрыманымі 20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ўдзельнікамі акцыі пратэсту, якія выйшлі з плякатам "Саша, сыходзь!"
У цэнтральным офісе Партыі БНФ (Менск, пр. Машэрава, 8) распачаты збор перадачаў і сродкаў для затрыманых і арыштаваных.
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас падчас разгону дэманстрантаў спэцназам 19 сьнежня кінуўся на абарону трох дзяўчат, якіх білі гумовымі дубінкамі.
Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў гвалт у дзень выбараў у Беларусі і запатрабаваў неадкладна вызваліць арыштаваных.
Давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Мікалая Статкевіча Аляксей Гаўруцікаў падаў заяву Генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу "аб выкраданьні і зьнікненьні Статкевіча".
Адміністрацыя турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску скараціла час прыёму перадач. Калі раней перадачы бралі да 17 гадзін, то цяпер толькі да 13-ці.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў знаходзіцца ў ізалятары КДБ, паведаміла ягоны адвакат Тамара Сідарэнка.
Саюз журналістаў Расеі ў сувязі з арыштамі ў Беларусі журналістаў, у тым ліку расейскіх, распаўсюдзіў заяву і папрасіў кіраўніцтва Расеі садзейнічаць іх вызваленьню.
Экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі, затрыманыя ўвечары 19 сьнежня ў час масавай акцыі ў Менску, знаходзяцца ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржбясьпекі. Пра гэта іх сваякам паведамілі прадстаўнікі КДБ.
Сярод затрыманых у Менску падчас акцыі пратэсту 19 сьнежня дзевяць расейцаў.
Фотакарэспандэнт пецярбурскай газэты "Мой район" Аляксандар Астаф'еў, затрыманы 19 сьнежня ў Менску і пасьля асуджаны на арышт, абвясьціў галадоўку пратэсту.
Прыйсьці сёньня а 18-й гадзіне да турмы на Акрэсьціна заклікаў падчас прэсавай канфэрэнцыі лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.
"Міжнародная амністыя" патрабуе ад Менску расьсьледаваць заявы аб празьмерным ужываньні сілы пры разгоне акцыі апазыцыі.
Пра гэта заявіў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, паведамляе "РИА Новости".
"Сваім абыходжаньнем з апазыцыяй прэзыдэнт Лукашэнка паказвае свой сапраўдны твар. Свабодныя выбары ў ягонай краіне немагчымыя", піша карэспандэнт швайцарскага выданьня "Neue Zürcher Zeitung" Цырыл Штыгер.
Амбасада Расеі ў Беларусі ня можа атрымаць інфармацыю аб расейскіх грамадзянах, затрыманых падчас вулічнай акцыі апазыцыі 19 сьнежня ў Менску.
Як паведаміў "Свабодзе" прэсавы сакратар ГУУС Менску Аляксандар Ластоўскі, ва ўсіх судах Менску на адміністратыўны арышт ужо асуджана каля 600 чалавек.
Беларуска-расейскія перамовы па газавай тэматыцы заплянаваныя на 21 сьнежня ў Маскве.
Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча Мілана сказала Свабодзе, што КДБ толькі сёння раніцай паведаміла ёй месца знаходжаньня яе мужа.
Вольга Някляева, жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, які быў зьбіты і пасьля зьвезены са шпіталя невядомымі, распавядае як дактары мянялі дыягназ і як выкрадалі яе мужа.
Да "Свабоды" з камэры на Акрэсьціна датэлефанаваліся ўдзельнікі Плошчы, яны распавядалі пра ўмовы, у якіх іх утрымліваюць. Акумулятар у тэлефоне ў іх ужо амаль сеў. Хлопцы з розных гарадоў Беларусі.
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан запатрабаваў ад беларускіх уладаў абнародаваць інфармацыю аб лёсе затрыманых апазыцыйных кандыдатаў.
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці сабраліся на плошчы Незалежнасьці, каб працягнуць акцыю пратэсту «Плошча 2010». Як і напярэдадні, акцыя была жорстка падаўлена сілавікамі, а яе ўдзельнікі зьбітыя і арыштаваныя.
Менскія суды ўвесь дзень працавалі з падвышанай нагрузкай: судзьдзям трэба разгледзіць болей за 600 адміністрацыйных спраў на ўдзельнікаў мітынгу на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ды іншых актывістаў.
Лейтэнант міліцыі ў запасе Аляксандр Класкоўскі ўдзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці на баку апызыцыі, быў да крыві зьбіты.
Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС Георг Шырмбэк, які неаднойчы бываў у Беларусі і ўжо трэці раз назіраў за выбарамі ў краіне па лініі АБСЭ, мяркуе, што цяпер на выбарах Аляксандра Лукашэнку рэальна падтрымала большасьць насельніцтва.
«Нечакана суд палічыў, што доказаў маёй віны не хапае, і патрэбна дадатковая праверка».
Ці можна сказаць, што сваёй прэсавай канфэрэнцыяй Аляксандру Лукашэнку ўдалося згладзіць нэгатыўнае ўражаньне, што засталося ад хады правядзеньня выбараў і асабліва — ад падзеяў на Плошчы Незалежнасьці? Ці ёсьць нейкія падставы меркаваць, якую палітыку будзе праводзіць Лукашэнка пасьля свайго чарговага пераабраньня? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
Сёньня на волю выйшлі два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты: прадстаўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадпрымальнік Дзьмітры Вус. Абодва яны былі схопленыя 19 сьнежня падчас падзеяў каля Дому ўраду.
На наступны дзень пасьля выбараў Лукашэнка па традыцыі правёў першую прэсавую канфэрэнцыю. Дзьве з паловай гадзіны ён адказваў на пытаньні. Натуральна, гаворка вялася ня столькі пра выбары і будучыню краіны, колькі пра крывавыя падзеі на плошчы Незалежнасьці.
Стала вядома месцазнаходжаньне Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца. Іх трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ, паведамляе БХД.
Загрузіць яшчэ