Жыхары былой вуліцы Чапаева ў Лідзе пачалі атрымліваць у дакумэнтах на жытло новы адрас — бульвар Вялікага князя Гедыміна.
Маладыя эўрапейскія фэдэралісты (арганізацыя JEF-Europe) абвясьцілі аб правядзеньні 16 сьнежня чарговай, шостай па ліку міжнароднай акцыі «Свабодная Беларусь». Летась у падобным мерапрыемстве адначасова ўзялі ўдзел актывісты з найменей як 125 гарадоў ва ўсім сьвеце.
У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы Менску знаходзіцца 21-ы выбарчы ўчастак Цэнтральнага раёну. Тут могуць датэрмінова прагаласаваць жыхары вуліц Карла Маркса, Леніна, Інтэрнацыянальнай і праспэкту Незалежнасьці.
Зьявілася інфармацыя, што нібыта Яраслава Раманчука запрасілі ўзначаліць урад. Ці гатовыя ўлады да канструктыўнага дыялёгу з апазыцыяй? Якую рызыку гэта нясе для дзейнай кіроўнай каманды? Ці можа пагадзіцца апазыцыя на такую гульню?
Супрацоўнікаў менскага камбінату хлебапрадуктаў, якія жывуць у інтэрнаце па вуліцы Сьлясарнай, 44, прымушаюць галасаваць датэрмінова.
Падчас сустрэчы ў Менску з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў ЗША кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць да поўнамаштабнай нармалізацыі дачыненьняў з ЗША.
Мясцовы актывіст Іван Крук разам з паплечнікамі разьвешваў плякаты кандыдатаў у прэзыдэнты Яраслава Раманчука, Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. Увесь час іх суправаджала белая машына, зь якой нехта рабіў здымкі.
Сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк, якога затрымалі сёньня ў сярэдзіне дня, адпушчаны з Партызанскага раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў.
Італьянская газэта апісвае перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі.
14 сьнежня пачалося датэрміновае галасаваньне. Звычайныя выбарцы на ўчасткі не сьпяшаюцца.У гэтай сытуацыі ўлады выкарыстоўваюць мэтады, апрабаваныя падчас мінулых выбарчых кампаній. Працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў прывозяць на выбарчыя ўчасткі аўтобусамі, жаўнераў прыводзяць шыхтамі, арыштантаў — у калёне пад канвоем.
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта ў апошні тыдзень перад выбарамі інтэнсыфікуюць свае сустрэчы з выбарцамі.
Экспэрты БАЖа прыйшлі да высновы, што сёлетняе асьвятленьне выбараў афіцыйнымі мэдыямі ідзе паводле сцэнару мінулых гадоў, але ў мякчэйшай форме.
У перадвыбарчай праграме кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, апублікаванага сёньня ў газэце "СБ: Беларусь Сегодня", сьцьвярджаецца, што выбарчая сыстэма Беларусі пабудаваная на аснове выбарчай сыстэмы 1930-х гг.
Адзін з актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Сяргей Вазьняк пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што знаходзіцца ў міліцыі.
Больш за 600 журналістаў замежных СМІ будуць асьвятляць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
Кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч заклікаў аўтааматараў не карыстацца асабістым транспартам увечары 19 сьнежня ў цэнтры Менску або выключыць са сваіх маршрутаў раён Кастрычніцкай плошчы.
Асноўная схема асьвятленьня выбарчага працэсу дзяржаўнымі мэдыямі ў Беларусі засталася нязьменнай. Яны факусуюць увагу на адным кандыдаце.
У Хойніках 13 сьнежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча й Дзьмітрыя Вуса.
Паводле лічбаў, якія агучвае ЦВК, звычайна датэрмінова галасуюць ад 20 да 30% выбаршчыкаў. Ці прымушаюць вас да датэрміновага галасаваньня альбо неяк іначай заахвочваюць да яго? <b>НАПІШЫ НА СВАБОДУ</b>
Паводле сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага пад эгідай міжнароднага цэнтру сацыялягічных і маркетынгавых дасьледаваньняў SOCIUM, Аляксандар Лукашэнка ня зможа перамагчы ў першым туры.
Госьць “Начной Свабоды: вынікаў дня” – юрыст, праваабаронца Гары Паганяйла, які прапанаваў спосаб для прадухіленьня фальсыфікацыяў на выбарах.
Якія гадзіньнікі носяць кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі? Ці зьяўляецца такі важны для дзелавога чалавека аксэсуар, як гадзіньнік, элемэнтам іміджу беларускага палітыка?
13 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў праводзіў агітацыйны сход у культурна-дзелавым цэнтры «Першамайскі» ў Віцебску. Некалькі маладых людзей спачатку выкрыквалі зь месца правакацыйныя рэплікі, а потым зладзілі паказальны дэмарш — выйшлі з залі нібыта на знак пратэсту. Але пасьлядоўнікаў у іх не знайшлося.
У Магілёве адбылася сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава зь мясцовымі выбарцамі. На яе ў Дом культуры чыгуначнікаў прыйшло каля паўтысячы чалавек. Cустрэча стала самай масавай з усіх, што правялі кандыдаты ў прэзыдэнты ў Магілёве.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 13 сьнежня выступіў з заявай для СМІ, якая пераважна была прысьвечаная прэзыдэнцкім выбарам.
13 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук правёў сустрэчу з выбарцамі на ўваходзе ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан сёньня выступіў з заявай для прэсы з нагоды прадстаўленьня новага Першага сакратара амбасады.
Берасьцейскія прыхільнікі кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева арганізавалі пікеты каля ўваходаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы абласнога цэнтру.
Беларуская амбасада ў Швэцыі адмовіла ў візе ў Беларусь Б’ёрну Энгесланду, старшыні Нарвэскага Хэльсынскага камітэту. Б’ёрн Энгесланд зьбіраўся прыехаць у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі.
Кандыдаты ў прэзыдэнты працягваюць сустрэчы з выбарцамі ў рэгіёнах: Рыгор Кастусёў — у Вялейцы, Уладзімер Някляеў — у Віцебску, Віталь Рымашэўскі — у Баранавічах і Кобрыне, Андрэй Саньнікаў — у Магілёве, Мікола Статкевіч — у Жодзіне.
За датэрміновым і асноўным галасаваньнем у рэгіёнах будуць назіраць звыш 1500 дэмакратычных актывістаў. Усе гэтыя назіральнікі загадзя акрэдытаваныя ад палітычных партый, грамадзкіх арганізацый і праз збор подпісаў выбарцаў.
Беларуская міліцыя абвясьціла пра пераход на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі. Ці дапаможа гэта засьцерагчыся ад фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня?
Двое мужчынаў спартыўнага целаскладу прычапіліся да актывіста штабу Някляева ў вёсцы Азёры Гарадзенскага раёну. У Горадні невядомы напаў на аднаго з актывістаў штабу Яраслава Раманчука.
Віцебскі праваабаронца вырабіў улёткі з заклікам не хадзіць на прэзыдэнцкія выбары датэрмінова і распаўсюдзіў іх на сваім выбарчым участку № 35 у Першамайскім раёне.
14 сьнежня пачынаецца датэрміновае галасаваньне, якое доўжыцца, згодна зь беларускім заканадаўствам, цягам пяці дзён. Як паказвае практыка, датэрмінова галасуюць звычайна ад 20 да 30% выбарцаў.
Былы віцебскі прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах быў звольнены 1 лістапада нібыта за прагул.
Місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ надрукавала прамежкавую справаздачу аб асьвятленьні ў дзяржаўных СМІ дзейнасьці кандыдатаў у прэзыдэнты.
Дэмакратычны актывіст з Кобрыні (Берасьцейская вобласьць) Аляксандар Мех кажа, што мэта конкурсу — аб'яднаць людзей напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
Паводле Яраслава Раманчука, яму прапанавалі пасаду кіраўніка ўраду альбо намесьніка прэм’ера. Празь некалькі дзён пасьля гэтага здарыўся інцыдэнт на дарозе ля Гомелю, калі машына кандыдата трапіла ў аварыю.
Пасьля пагадненьняў у Маскве Лукашэнка застаўся адзіным сапраўдным прарасейскім кандыдатам. Усім астатнім улада плянуе даць пароўну, па-мінімуму
Органы ўнутраных спраў 13—21 сьнежня будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Прычына — маючыя адбыцца 19 сьнежня выбары прэзыдэнта.
Гомельскія грамадзкія актывісты Ўладзімер Сякерка і Валер Клімаў не змаглі сёньня правесьці сход выбарцаў, каб агітаваць супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніцтва Расеі і Беларусі дасягнула часовага замірэньня. Такія адназначныя высновы робяць расейскія экспэрты пасьля падзеяў, што адбыліся на гэтым тыдні.
Сустрэча адбывалася ў перапоўненай залі Гарадзенскай фільгармоніі. Праходы ў зале таксама былі запоўненыя, некаторым давялося стаяць і слухаць кандыдата ў прэзыдэнты ў фае будынку.
Падчас сустрэчаў у рэгіёнах грамадзяне пытаюцца ў кандыдатаў пра сустрэчу на плошчы 19 сьнежня і пра заяву кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея.
Мастакі творчай суполкі “Пагоня” выступілі з адкрытым лістом з нагоды арышту Алеся Пушкіна, у якім выказалі пратэст супраць дзеянняў уладаў Крупскага раёна і абвясьцілі мастака Алеся Пушкіна вязьнем сумленьня.
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пачала збор фота- і відэаматэрыялаў пра факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні.
У запісцы да сьцяга Мірон напісаў: "Мы абавязкова вернем Беларусь у канстытуцыйнае поле, і толькі тады зьявіцца магчымасьць сапраўдных выбараў”.
Акцыя 19 сьнежня будзе выключна мірнай – гэтак пракамэнтавалі альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзыдэнты заяву кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея.
Цягам апошніх двух дзён кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад БХД Віталь Рымашэўскі і яго сям’я атрымалі некалькі пагрозаў. Выбарчы штаб Рымашэўскага рыхтуе зварот у пракуратуру.
Загрузіць яшчэ