За месяц колькасьць выяўленых заражэньняў вірусам SARS-CoV-2 вырасла на 52 працэнты, аднак колькасьць сьмерцяў ад ковіда ўпала на 8 працэнтаў, падлічыла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя, паведамляе DW.
Спэцыялісты НПЦ гігіены правялі выпрабаваньні якасьці ахоўных мэдыцынскіх масак, якія вырабляюць у Беларусі, а таксама ўзораў сродкаў дэзынфэкцыі. Вынікі аказаліся несуцяшальнымі.
Паводле інфармацыі Свабоды, на каранавірус правяраюць усіх, хто трапляе ў шпіталі, але COVID-19 практычна не выяўляюць.
Зыходны варыянт вакцыны абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, але са зьяўленьнем новых штамаў яго эфэктыўнасьць пачала падаць і сёньня вакцына зусім не абараняе.
У траціны людзей, якія пакутуюць ад «зацяжнога Covid-19», навукоўцы выявілі парушэньні ў працы ўнутраных органаў празь месяцы пасьля выпіскі зь лякарні.
Яны перастануць дзейнічаць з 1 верасьня. Рэкамэндацыі тычыліся прафіляктыкі COVID-19 пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Краіна ўхваліла вяртаньне сваіх грамадзян, якія знаходзіліся за мяжой пасьля многіх гадоў строгіх памежных абмежаваньняў падчас пандэміі COVID, паведамілі ў нядзелю дзяржаўныя СМІ.
У розных краінах сьвету імкліва распаўсюджваецца варыянт каранавірусу EG.5 Eris. У жніўні ён стаў дамінуючым у Індыі, Вялікай Брытаніі і ЗША. На яго прыпадае да 80% вядомых выпадкаў заражэньня.
Распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 больш не зьяўляецца надзвычайнай сытуацыяй міжнароднага значэньня. Такое рашэньне 5 траўня прыняла Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ).
«Маё звальненьне стала проста эпізодам у працэсе дэградацыі сыстэмы». Падкаст «На вайне з COVID-19». Апошняя частка
Два гады таму, 7 і 8 студзеня 2021 году, у рэанімацыі Віцебскага шпіталя хуткай дапамогі тройчы на працяглы час спынялася падача кіслароду. Усе пацыенты хірургічнага корпусу, залежныя ад кіслароду, памерлі за некалькі дзён.
Пандэмія Covid-19 у сьвеце зь вялікай імавернасьцю магла адбыцца ў выніку выцечкі з кітайскай лябараторыі.
Два гады таму, 7 і 8 студзеня 2021 году, у рэанімацыі Віцебскага шпіталя хуткай дапамогі тройчы на працяглы час спынялася падача кіслароду. Усе пацыенты хірургічнага корпусу, залежныя ад кіслароду, памерлі за некалькі дзён. Чаму гэта адбылося і ці можна было перадухіліць катастрофу?
Міністэрства здароўя пастановай № 25 ад 3 лютага зьмяніла пералік захворваньняў, якія нясуць небясьпеку для здароўя насельніцтва.
З пачатку пандэміі COVID-19 каранавірус выявілі амаль у 700 мільёнаў чалавек у сьвеце. Колькасьць яго ахвяраў набліжаецца да 7 мільёнаў.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) у панядзелак выступіла з заявай аб бягучай сытуацыі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі COVID-19.
У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя не перакананыя у шырокім прымяненьні вакцыны, «бо пандэмія ў ранейшай форме ўжо ня вернецца».
Міністэрства аховы здароўя зьмяніла правілы правядзеньня вакцынацыі ад каранавірусу COVID-19, у тым ліку бустэрных прышчэпак, вакцынацыі дзяцей і цяжарных жанчын.
Улады Кітая заявілі пра амаль 60 тысяч памерлых у сувязі з COVID-19 з пачатку сьнежня, калі ў краіне аслабілі каранавірусныя абмежаваньні, паведамляе агенцтва Reuters.
Амэрыканская газэта New York Times папрасіла лекараў ахарактарызаваць сымптомы трох асноўных інфэкцый гэтай зімы, а таксама звычайнай прастуды.
Паводле міністра здароўя, трыдэмія цяпер, гэта калі захоўваецца каранавірус на нізкай актыўнасьці, дзейнічаюць вірусы грыпу і іншыя рэспіраторныя вірусы.
Беларускія хакеры, якія называюць сябе Аб'яднаным штабам супраціву, цьвердзяць, што ўзламалі сайт мэдычнага цэнтру кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, у якім абслугоўваюцца ён сам і ягонае атачэньне.
У Кітаі ад каранавіруснай інфэкцыі паміраюць, пэўна, каля 9 тысяч чалавек за дзень.
Цяпер ад людзей, якія прылятаюць у Злучаныя Штаты з Кітая, будуць патрабаваць тэст COVID-19.
Улады Кітаю анансавалі 25 сьнежня, што з гэтага часу ня будуць публікаваць штодзённыя зводкі аб захворваньні на каранавірусную інфэкцыю COVID-19. Заява зьявілася на фоне зьвестак пра рэзкі рост колькасьці інфікаваных у апошнія тыдні.
У Кітаі за 20 сьнежня каранавіруснай інфэкцыяй заразіліся 37 мільёнаў чалавек. Пра гэта піша Bloomberg, спасылаючыся на закрытае паседжаньне Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітаю.
У эфіры Свабоды Прэміюм падсумоўваем вынікі 2022 году ў мэдыцыне, сыстэме аховы здароўя Беларусі, вынікі году як для пацыентаў, так і для беларускіх мэдыкаў.
Кіраўнік міністэрства заявіў, што неўзабаве Беларусь будзе мець уласную вакцыну.
Слэнгавы выраз goblin mode («рэжым гобліна») стаў словам году па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, паведамляе выдавецтва Оксфардзкага ўнівэрсытэту.
Цяпер пратэсты праходзяць у Шанхаі, Пэкіне і іншых буйных гарадах Кітая.
Ці стала больш анкалягічных хворых у Беларусі праз COVID-19? Ці лечыць каранавірус ад раку? Ці можа каранавірус у пэўных выпадках падштурхнуць рост ракавых клетак? У якім стане цяпер беларуская мэдыцына ва ўмовах рэпрэсій і жорсткіх міжнародных санкцый?
Грыбковыя патагены выклікаюць інфэкцыі, якія штогод забіваюць мільёны людзей і часта застаюцца не дыягнаставанымі. І нават пры іх выяўленьні расьце колькасьць інфэкцый, устойлівых да наяўных лекаў.
У Баранавіцкім раёне з 23 верасьня ўвялі масачны рэжым і абмежавалі масавыя мерапрыемствы праз уздым захворваньня COVID-19, піша «Наша ніва» са спасылкай на сайт Баранавіцкага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі.
За вайной у суседзяў і палітычным крызысам унутры краіны навіны пра каранавірус адышлі на другі плян. Між тым COVID-19 нікуды ня дзеўся, а ў паліклініках актыўна запрацавалі «чырвоныя зоны». Што цяпер адбываецца з каранавірусам, Свабодзе расказалі чытачы.
Аляксандар Лукашэнка ад пачатку пандэміі каранавірусу грэбліва выказваўся пра меры засьцярогі. Ён раіў лячыцца «казой, гарэлкай і трактарам», на хакейным турніры пытаўся ў журналісткі, ці бачыць яна тут каранавірус.
Кіраўнік Міністэрства задроўя Польшчы Адам Нядзельскі ў інтэрвію выданьню Rynekzdrowia.pl паведаміў, што ў краіне існуе праблема нястачы дактароў. Адным з выйсьцяў з гэтай сытуацыі ён назваў прыцягненьне лекараў з-за мяжы.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Moderna падала ў суд на свайго канкурэнта Pfizer і яго нямецкага партнэра BioNTech за парушэньне патэнтных правоў пры распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19.
Суд Барысаўскага раёну разгледзеў справы двух мэдычных сясьцёр і афтальмоляга па абвінавачаньні ў замаху на махлярства.
Вялікая Брытанія першай у сьвеце адобрыла падвойную вакцыну, якая дзейнічае і супраць першапачатковага варыянту ковіду, і супраць новага варыянту «Омікрон».
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын абвясьціў аб «перамозе ў барацьбе з каранавірусам» у краіне і загадаў скасаваць супрацьпандэмічныя захады, уведзеныя ў траўні.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зноў мае каранавірус — тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
7-ы эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
7 эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
Пандэмія каранавірусу пачалася з «мокрага» рынку ў кітайскім горадзе Ўхань. Да такой высновы прыйшлі дзьве групы навукоўцаў. Яны правялі два дасьледаваньні, выкарыстоўваючы розныя мэтады.
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн захварэў на каранавірус — сёньня раніцай тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Загрузіць яшчэ