Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Паўночнай Карэі абвясьціў аб «перамозе над каранавірусам» у краіне


Кім Чэн Ын у аптэцы
Кім Чэн Ын у аптэцы

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын абвясьціў аб «перамозе ў барацьбе з каранавірусам» у краіне і загадаў скасаваць супрацьпандэмічныя захады, уведзеныя ў траўні.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на паўночнакарэйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

Паўночная Карэя 12 траўня паведаміла аб першым у краіне хворым на «ліхаманку, якую замежныя экспэрты лічаць каранавіруснай інфэкцыяй». Раней цягам усёй пандэміі Пхэньян заяўляў, што ў дзяржаве такой хваробы няма. Паводле зьвестак дзяржаўных СМІ, агульная колькасьць захварэлых на «ліхаманку» з канца красавіка ў КНДР перавысіла 4,8 млн чалавек, памерлі 74 пацыенты.

Тым часам сястра Кім Чэн Ына паведаміла, што Кім Чэн Ын сур’ёзна захварэў падчас эпідэміі «ліхаманкі» ў КНДР. «Нягледзячы на тое, што ён быў цяжка хворы, з высокай тэмпэратурай, ён ня мог ні на хвіліну прылегчы, думаючы аб людзях, пра якіх ён мусіў клапаціцца ва ўмовах супрацьэпідэмічнай вайны», — сказала яна, вінавацячы ўлады Паўднёвай Карэі ў «правакаваньні пранікненьня» COVID-19 у Паўночную Карэю.

  • Паводле апошніх зьвестак унівэрсытэту Джонза Гопкінза, у сьвеце зарэгістравана ўжо 587 мільёнаў выпадкаў COVID-19, памерлі 6,4 млн чалавек. Найбольш сьмяротных выпадкаў выявілі ў ЗША (1,03 млн), Бразыліі (680 тыс.), Індыі (526 тыс.), Расеі (375 тыс.), Мэксыцы (328 тыс.).
  • Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі на COVID-19 захварэлі 994 тыс. чалавек, памерлі 7118.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG