Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няўжо нехта ў Беларусі памёр ад каранавірусу? Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». Апошні эпізод


7-ы эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.

Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.

Прапануем сёмы, апошні эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19»

Некалькі фрагмэнтаў

  • З надыходам халадоў перапынкі з падачай кіслароду ў рэанімацыі павялічыліся да 5 хвілін і сталі часьцейшымі. Расьціслаў успамінае дзяжурства ў сьнежні, калі кісларод пачаў зьнікаць кожныя гадзіну-паўтары, перапынкі павялічыліся да 5 хвілін. Усе намаганьні пэрсаналу ратаваць пацыентаў былі марныя. Адчуваньні былі жудасныя.
  • Я пісаў 2 студзеня: «Сыстэма аховы здароўя пад ударам другой хвалі развалілася цалкам. Каранавірус перамог, а генэральная бітва ператварылася ў асобныя ар’ергардныя баі. Пры гэтым сыстэма пра гэта ня ведае, страціла кіраваньне, а процьма загадаў і справаздач гэты хаос толькі пагаршае...»
  • Калі пацякла вада са столі на трэцім (апошнім) паверсе опэрблёку хірургічнага корпусу, спачатку было незразумела, што адбываецца. Дактары тэлефанавалі адміністрацыі — там патлумачылі, што проста цячэ кандэнсат, які сабраўся пад дахам. А са столі цякла гарачая вада. За пяць мэтраў ад аварыі аказаліся ковідныя пацыенты. Ім было нядобра, яны былі прывязаныя да кіслародных пунктаў, але яны ня трацілі прысутнасьці духу. Чаму гэты выпадак увайшоў у гісторыю лякарні як «кандэнсат»? Бо адміністрацыя да апошняга заяўляла, што гэта не трубу гарачай вады прарвала (а гэта было відавочна), а проста кандэнсат з даху капае.
  • У канцы студзеня 2021 году паступіў яшчэ адзін асаблівы пацыент, якому я аддаваў шмат увагі. Гэта быў сябар майго бацькі Ўладзімір Барысавіч, дужы здаровы мужчына, палкоўнік МУС. Ён хутка рухаўся ад агульнай палаты да палаты з кіслародам, потым трапіў у рэанімацыю. Пацыент трымаўся, быў пазытыўны, але сілы яго зьмяншаліся. Мы быццам бы ўсё рабілі правільна, але ён не папраўляўся. 17 лютага ён трапіў на ШВЛ і 20 лютага памёр. Хвароба спакойна і стрымана задушыла пацыента за адзін месяц. Гэта былі апошнія эпізоды маёй працы лекарам-рэаніматолягам.
Наўпроставы лінк

Мы рыхтуем для вас трэці, апошні сэзон падкасту доктара Мартава. Сачыце за абвесткамі

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG