Выраз «рэжым гобліна» азначае «надзвычай эгаістычную мадэль паводзін, якая не прымае грамадзкіх нормаў і чаканьняў, для якой характэрныя лянота, неахайнасьць і прагнасьць», інфармуе выдавецтва.
Упершыню фраза «рэжым гобліна» была выкарыстана ў Twitter у 2009 годзе, але атрымала шырокі распаўсюд у лютым 2022 году на фоне адмены абмежаваньняў з-за пандэміі COVID-19. Выдавецтва мяркуе, што словазлучэньне адлюстроўвае настрой людзей, якія не жадаюць вяртацца да звыклага ладу жыцьця пасьля доўгай самаізаляцыі. У апытаньні goblin mode набраў 49,1% галасоў.
Другое месца ў рэйтынгу Оксфардзкага слоўніка заняло слова «мэтасусьветы».
На трэцім месцы знаходзіцца хэштэг #IStandWith («Я падтрымліваю»). Частата яго выкарыстаньня вырасла пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Тады карыстальнікі сацсетак сталі выкарыстоўваць хэштэг #IStandWithUkraine у сваіх запісах у падтрымку Ўкраіны.