Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Баранавіцкім раёне з 23 верасьня ўвялі масачны рэжым і абмежавалі масавыя мерапрыемствы праз уздым захворваньня COVID-19, піша «Наша ніва» са спасылкай на сайт Баранавіцкага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі.

Паводле сайту, кіраўнікі арганізацый абавязаны сачыць, каб работнікі і наведнікі ўстаноў насілі маскі, калі няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю (1–1,5 мэтра). Таксама маскі павінны насіць работнікі ў арганізацыях аховы здароўя, аптэках, грамадзкім харчаваньні, усіх відах транспарту.

Акрамя таго, масачны рэжым уводзіцца на прамысловых прадпрыемствах, іншых аб’ектах і арганізацыях. Абавязаныя насіць маскі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Пры гэтым ва ўстановах адукацыі масачны рэжым таксама ўводзіцца для студэнтаў.

Таксама ва ўстановах адукацыі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы, а ў іншых арганізацыях — рэклямныя і іншыя акцыі.

Міністэрства аховы здароўя апошнім часам канстатуе рост захворваньня COVID-19 у Беларусі, але лічбаў, па якіх можна было б зарыентавацца ў памерах зьявы, не дае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG