Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя Піневіч: у 2023-м у Беларусі зьявіцца свая вакцына ад каранавірусу, але ў ёй ужо будзе мала патрэбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік міністэрства заявіў, што неўзабаве Беларусь будзе мець уласную вакцыну.

У студзені 2023 году ў Беларусі выпусьцяць уласную вакцыну ад каранавірусу, якую пачалі ствараць па загадзе Лукашэнкі. Але, як сказаў у эфіры «Беларусь 1» міністар Дзьмітры Піневіч, патрэба ў вакцыне будзе ўжо невялікая, паколькі ў беларусаў сфармаваўся калектыўны імунітэт.

На прадпрыемстве «БелВітуніфарм» пачынаецца вытворчасьць досьледна-прамысловай партыі вакцыны ад каранавірусу.

«Яна выйдзе ў студзені. У поўнай меры гэты прэпарат павінен прайсьці ўсе віды кантролю. У наступным годзе вакцына будзе выпушчана ў абарот. Іншае пытаньне (я ў гэтым практычна ўпэўнены) — як такая вакцына супраць кавіднай інфэкцыі яна ўжо не будзе запатрабаваная ў поўнай меры», — заявіў Піневіч.

Паводле яго, 72% насельніцтва краіны прышчэплена ад каранавірусу, такім чынам, сфармавалася «імунная праслойка».

На будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасьці вакцыны на фоне разьвіцьця COVID-19 улады патрацілі звыш 68 млн рублёў. Доўгі час улады заніжалі рэальныя лічбы захворваньняў на каранавірус. Паводле ацэнак шэрагу адмыслоўцаў, якія дзяліліся інфармацыяй са Свабодай, мэдыкам часта загадвалі не пісаць каранавірус у прычыны сьмерці людзей.

Раней кіраўнік Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Уладзімер Гусакоў заяўляў, што дзяржава будзе выпускаць вакцыны, якія ўлічваюць «тэрытарыяльную і генэтычныя асаблівасьці беларусаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG