Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне пра «зацяжны Covid-19»: МРТ-здымкі паказалі пашкоджаньне органаў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У траціны людзей, якія пакутуюць ад «зацяжнога Covid-19», навукоўцы выявілі парушэньні ў працы ўнутраных органаў празь месяцы пасьля выпіскі зь лякарні.

Гэта вынікі новага дасьледаваньня, закліканага дапамагчы знайсьці мэтады лячэньня для тых, хто месяцамі ня можа вярнуцца да нармальнага жыцьця пасьля заражэньня Covid-19, піша ВВС.

ВВС спасылаецца на дасьледаваньне, апублікаванае ў часопісе Lancet, у рамках якога навукоўцы ўпершыню вывучылі МРТ-здымкі пацыентаў з Covid-19, якія доўгі час пасьля заражэньня вірусам не маглі пазбавіцца ад нядужаньня.

Аналіз здымкаў паказаў, што ў людзей з «зацяжным ковідам» утрая часьцей былі пашкоджаныя лёгкія, мозг і ныркі ў параўнаньні з кантрольнай групай, якая не хварэла Covid-19.

Пацыэнтаў, якія прынялі ўдзел у дасьледаваньні, было 259. Ва ўсіх цяжкая форма хваробы прывяла да шпіталізацыі. МРТ асноўных органаў ім зрабілі праз пяць месяцаў пасьля выпісу. Гэтыя здымкі навукоўцы параўналі з МРТ кантрольнай групы з 52 чалавек.

Пашкоджаньні лёгкіх назіраліся амаль у 14 разоў часьцей сярод пацыентаў з працяглым цягам Covid, тады як анамаліі, зьвязаныя з ныркамі і мозгам, былі ў іх утрая і ўдвая вышэй адпаведна, чым у чальцоў кантрольнай групы.

Навукоўцы адзначаюць, што ступень паразы органаў залежала ад цяжару інфэкцыі, веку і наяўнасьці іншых захворваньняў.

Вынікі дасьледаваньня падаюць «канкрэтныя доказы зьмяненьняў у шэрагу органаў» пасьля таго, як людзі трапляюць у бальніцу з Covid-19, лічыць суаўтар дасьледаваньня Крыстафэр Брайтлінг, прафэсар рэсьпіраторнай мэдыцыны з Лестэрскага ўнівэрсытэту.

Пры гэтым ён заклікае калегаў і насельніцтва не лічыць гэтую інфармацыю падставай для трывогі, а разглядаць яе як магчымасьць зрабіць крок наперад і распрацаваць мэтады лячэньня для людзей з «зацяжным ковідам».

Паводле ацэнак спэцыялістаў, мільёны людзей у сьвеце працягваюць ім хварэць, ня маючы магчымасьці вярнуцца да нармальнага жыцьця праз тыдні ці месяцы пасьля заражэньня вірусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG