Цэнтар дапамогі палка імя Кастуся Каліноўскага спыніў сваю дзейнасьць у офісе на вуліцы Крынічнай, 6 у Варшаве зь ліпеня, паведаміў Беларускі дом у Варшаве.
Улады ЗША абвясьцілі пра два новыя пакеты вайсковай дапамогі Ўкраіне, на 200 мільёнаў і 1,5 мільярда даляраў.
Ён адправіў з Мазыра дзьве пасылкі агульнай вагой каля 30 кіляграмаў.
У эксклюзіўным інтэрвію японскай тэлевізіі NHK прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сказаў, што да лістапада ўкраінскае кіраўніцтва распрацуе мірны плян, якому будзе папярэднічаць сэрыя перамоваў з рознымі краінамі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны.
У выніку расейскіх абстрэлаў у выходныя загінулі пяць мірных жыхароў падкантрольных Украіне раёнаў Данецкай вобласьці, чатыры — у Харкаўскай вобласьці і яшчэ некалькі — у Сумскай і Херсонскай абласьцях.
Дзясятак паселішчаў на поўдні Херсонскай вобласьці апынуўся пад ударам расейскіх войскаў 27 ліпеня.
Віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс паабяцала «не маўчаць» пра пакуты ў Газе падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
З гэтага аэрадрому расейская авіяцыя абстрэльвала Ўкраіну.
Полк Каліноўскага выступіў з заявай пра зьмену камандзіра і пачатак рэфармаваньня. Тэлеграм-канал падразьдзелу паведаміў пра «страту элемэнтаў самакіраваньня».
24 ліпеня расейскія войскі атакавалі два гарады Харкаўскай вобласьці: Лазавая і Харкаў. Загінулі два чалавекі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.
Сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны змаглі зьбіць 17 з 23 баявых дронаў, найбольш — у Адэскай вобласьці.
Падчас вучэньняў Унутраных войскаў МУС Беларусі прадэманстравалі бронеаўтамабіль, у якім украінскія вайскоўцы пазналі бронеаўтамабіль «Козак-5». Яго раней не пастаўлялі ў Беларусь.
Рух на Крымскім (Керчанскім) мосьце спынялі на 40 хвілін.
Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў і абароны Эўрапейскага зьвязу адбудзецца ў Брусэлі, а не ў Будапэшце, заявіў у панядзелак 22 ліпеня кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.
Прыгавораны да сьмяротнай кары Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у падрыве на станцыі Азярышча. На судзе мужчына ад дачы паказаньняў адмовіўся, піша «Беларусь сегодня».
Пры вызваленьне палітычнага вязьня, вядомага палітыка, старшыні ліквідаванай уладамі Беларусі партыі АГП паведамілі некалькі крыніц.
У Растоўскай вобласьці пацярпеў НПЗ і вайсковы аэрадром. Маштабы пакуль невядомыя.
Афіцыйныя асобы Славаччыны і Вугоршчыны заявілі аб спыненьні паставак расейскай нафты праз паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», якая праходзіць праз Гомельскую вобласьць.
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў сытуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва да найвышэйшай меры пакараньня грамадзянінам Нямеччыны.
Расейская армія ў ноч на 20 ліпеня атакавала Харкаўскую, Палтаўскую, Сумскую, Чарнігаўскую і Кіеўскую вобласьці Ўкраіны, вынікае з паведамленьня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па жылым раёне Мікалаева, паведаміў мэр гораду Аляксандар Сянкевіч. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі піша, што снарад трапіў па дзіцячай пляцоўцы. Загінулі тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні.
Вайна Расеі супраць Украіны можа быць завершаная за сталом перамоваў, калі Захад акажа ціск на Маскву, мяркуе прэзыдэнт Украіны.
Нягледзячы на размовы, што РФ ператварылася ў ваенную эканоміку, дзе на вайсковыя расходы выдзяляецца каля 8% ВУП, яна ня здольная замяніць вялікія страты танкаў, бронетранспартэраў і артылерыі, выцягнуўшы са сховішчаў і аднавіўшы запасы, назапашаныя за савецкім часам, піша выданьне The Economist.
Расейскія абстрэлы, сьпёка і рост спажываньня электраэнэргіі ў Эўропе спрычыняюцца да таго, што ва Ўкраіне назіраюцца вялікія перабоі з электрычнасьцю і зьвязаныя зь імі праблемы.
Украіна спыніла пастаўкі ў Вугоршчыну расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба». Пра гэта расказаў міністар замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта на палях сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у ААН.
Новы склад Эўрапарлямэнту прыняў рэзалюцыю, у якой заклікае працягваць падтрымліваць Украіну і асуджае візыт у Расею прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана, чыя краіна старшынюе ў ЭЗ.
Польшча рыхтуе на мяжы зь Беларусьсю маштабную апэрацыю «Бясьпечнае Падляшша». У ёй будуць задзейнічаныя 17 тысяч вайскоўцаў, паведаміў міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш.
На ўездах у іх установяць кантрольна-прапускныя пункты, дзе будуць знаходзіцца сілавікі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у панядзелак, што мае намер падрыхтаваць усе элемэнты мірнага пляну да лістапада, з тым каб Кіеў мог склікаць другі міжнародны мірны саміт. На ім будуць чакаць прадстаўнікоў Расеі.
У суботу, 13 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка падчас наведваньня 56-га зэнітнага ракетнага палка заявіў «ліквідацыі напружанасьці ля мяжы з Украінай», піша БелТА.
Расейскія войскі нанесьлі ўдар па пасёлку Прыазёрнае ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Адзін са снарадаў патрапіў у двор жылога дома. У выніку абстрэлу загінулі дзьве жанчыны — 72 і 50 гадоў.
З заклікам аб неадкладным спыненьні агню паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа выступіў 51 нобэлеўскі ляўрэат у адкрытым лісьце, які апублікавала расейская «Новая газэта».
У гонар загінулага беларускага добраахвотніка палка Каліноўскага Івана «Брэста» Марчука назвалі вуліцу ў Канатопе Сумскай вобласьці, паведамляе Полк Каліноўскага.
У Растоўскай вобласьці раніцай 13 ліпеня ўспыхнуў пажар на нафтабазе ў Цімлянскім раёне ў выніку атакі бесьпілётнікаў, паведаміў губэрнатар рэгіёну Васіль Голубеў.
У Мінабароны Вялікай Брытаніі лічаць, што ўзровень стратаў расейскага войска ў тысячу чалавек за дзень захаваецца і ў бліжэйшыя месяцы.
Генэральная Асамблея ААН 11 ліпеня ўхваліла рэзалюцыю, у якой заклікала Расею «тэрмінова вывесьці» свае войскі з тэрыторыі Ўкраіны, а таксама з Запароскай атамнай электрастанцыі, найбуйнейшай у Эўропе.
Дамова заключаная з мэтай каардынацыі і паскарэньня калектыўных намаганьняў, накіраваных на задавальненьне ўсёабдымных патрэб Украіны ў сфэры бясьпекі.
Хаўрусьнікі па NATO абвясьцілі, што пачалі перакідваць самалёты F-16 ва Ўкраіну, узмацніўшы абяцаньні Кіеву аб канчатковым сяброўстве ў альянсе на саміце пад 75-ю гадавіну альянсу.
У Жэнэве праходзяць дыскусіі наконт правоў чалавека, на якіх закранаюць і тэму вайны ва Ўкраіне.
Украіна мае патрэбу ў 128 заходніх зьнішчальніках F-16, каб дасягнуць парытэту з Расеяй у небе. Аб гэтым заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў Інстытуце Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне.
Саміт праходзіць у Вашынгтоне. Тэма дапамогі Ўкраіне ў вайне супраць Расеі стане адной з галоўных.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе аб атрыманьні новых доказаў, якія пацьвярджаюць, што Расея нанесла ўдар па дзіцячай лякарні «Охматдит» ракетай Х-101.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш назваў атакі на дзіцячы шпіталь і яшчэ адну мэдустанову ва Ўкраіне «шакавальнымі».
Расейская ракетная атака на Кіеў, Крывы Рог і і іншыя мясцовасьці Ўкраіны стала самай крывавай за апошнія месяцы.
На месцах пачаліся моцныя пажары. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Раман прыехаў ва Ўкраіну з групай іншых беларусаў 10 траўня 2023 году. 7 чэрвеня 2024-га ад яго прыйшло апошняе паведамленьне.
Украіна ініцыюе скліканьне экстранага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН праз удары Расеі па цывільнай інфраструктуры, у тым ліку па дзіцячым шпіталі ў Кіеве.
У Тэлеграме зьявілася відэа з мужчынам на пратэзе, які дапамагае разьбіраць завалы кіеўскага дзіцячага шпіталя «Ахматдзіт».
Загрузіць яшчэ