Пра гэта прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 8 ліпеня на прэсавай канфэрэнцыі з прэмʼерам Польшчы Дональдам Тускам у Варшаве.
Зяленскі заявіў, што Ўкраіна «абавязкова адкажа нелюдзям з Расеі» і адновіць інфраструктуру, пашкоджаную падчас маштабнага ракетнага ўдару.
«Вельмі важна, каб мы ўсе працавалі над тым, каб прыцягнуць Расею да адказнасьці за тэрор і Пуціна за загад аб нанясеньні ўдару», — сказаў украінскі прэзыдэнт.
Паводле апошніх зьвестак Генпракуратуры Ўкраіны, колькасьць пацярпелых у выніку абстрэлаў у Кіеве вырасла да 78. Пры гэтым 59 чалавек атрымалі раненьні. 19 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, якіх выцягнулі з-пад завалаў жылога дому, загінулі.
У Крывым Рогу загінулі 10 чалавек, у Дняпры — адзін. Усяго ў Днепрапятроўскай вобласьці пацярпелі 62 чалавекі.
Яшчэ тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Пакроўску ў Данецкай вобласьці.
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з ужываньнем розных відаў зброі — ударных БПЛА, ракетаў, кіраваных авіябомбаў. Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваныя напады на мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.
Форум