Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецкай вобласьці ў выніку расейскага абстрэлу пачаўся пажар на шахце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскія абстрэлы, сьпёка і рост спажываньня электраэнэргіі ў Эўропе спрычыняюцца да таго, што ва Ўкраіне назіраюцца вялікія перабоі з электрычнасьцю і зьвязаныя зь імі праблемы.

Адключэньне электраэнэргіі цяпер не распаўсюджваецца на прадпрыемствы крытычна важнай інфраструктуры, а таксама на тыя, якія імпартуюць больш за 80% электраэнэргіі для сваіх патрэбаў, гаворыцца ў зводцы Міністэрства энэргетыкі ад 18 ліпеня.

Паводле інфармацыі агенцтва, у Днепрапятроўскай вобласьці баявыя дзеяньні сталі прычынай адключэньня паветранай лініі электраперадач. Таксама пашкоджаны дрот высакавольтнай вышкі. Усе спажыўцы, якія засталіся без электрычнасьці, зноў падлучаныя да сеткі.

У Данецкай вобласьці абстрэл з боку расейцаў прывёў да спыненьня працы шахты.

«У Данецкай вобласьці ў выніку варожага абстрэлу на тэрыторыі шахты пачаўся пажар. У момант аварыі ў шахце знаходзіліся 24 рабочыя. Іх паднялі на паверхню. Пажар зьліквідавалі», — паведаміла Міністэрства энэргетыкі.

Праз анамальную сьпёку ва Ўкраіне без электраэнэргіі засталіся 374 населеныя пункты, а разам з рэгіёнамі, якія зазналі абстрэлы, бяз току жывуць 503 пункты.

Акрамя таго, праблемы з электраэнэргіяй назіраюцца і ад таго, што ў летні пэрыяд вырасла энэргаспажываньне ў краінах Эўропы, якія пасьля ўдараў расейскага войска па ўкраінскіх энэргетычных аб’ектах дапамагаюць Украіне з энэргіяй.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG