Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, што Беларусь кантактуе зь Нямеччынай пра «разьвіцьцё сытуацыі» вакол асуджанага да сьмерці Рыка Крыгера


Рыка Крыгер.
Рыка Крыгер.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракамэнтаваў сытуацыю з асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва да найвышэйшай меры пакараньня грамадзянінам Нямеччыны.

У прыватансьці Глаз заявіў:

«Кантакты зь нямецкім бокам па дадзенай тэме, вядома ж, былі. Дадзены злачынец зьяўляецца грамадзянінам Нямеччыны і нам зразумелы клопат аб ім нямецкага боку. У поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненьнямі беларускім бокам забясьпечаны да гэтай асобы консульскі доступ».

Таксама з камэнтара Анатоля Глаза вынікае, што цяпер вядуцца кантакты паміж зацікаўленымі ведамствамі Беларусі і Нямеччыны ў справе будучыні асуджанага Рыка Крыгера:

«З улікам просьбы МЗС ФРН канкрэтныя рашэньні па наяўных варыянтах разьвіцьця сытуацыі беларускім бокам прапанаваны. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзьвюх краін».

19 ліпеня стала вядома пра сьмяротны прысуд у Беларусі для грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера (Rico Krieger), які быў вынесены 24 чэрвеня.

  • Суд над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам праходзіў у Менскім абласным судзе з 6 чэрвеня. Паводле інфармацыі «Вясны», Крыгера прызналі вінаватым ва «ўчыненьні выбуху ў мэтах аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады, застрашваньня насельніцтва, дэстабілізацыі грамадзкага парадку (акце тэрарызму), зьдзейсьненым асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».
  • Таксама праваабаронцам стала вядома, што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падразьдзяленьня — замежнага мэханізаванага батальёна «Western». Але Полк Каліноўскага гэтую сувязь адмаўляе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG