Лукашэнка ня раз заяўляў, што хоча наладзіць адносіны з Польшчай. Маўляў, суседзяў не выбіраюць. З боку Варшавы звычайна гучыць у адказ: вызваленьне Пачобута для нас — прыярытэт. Але Пачобут застаецца ў турме. Чаму? І галоўнае, пра што сьведчыць гэтая гісторыя?