Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Манголіі пасьля інтэрвію Пуціна Карлсану паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны 


Цахіягійн Элбэгдорж. Архіўнае фота
Цахіягійн Элбэгдорж. Архіўнае фота

Былы прэзыдэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адказаў на нядаўняе двухгадзіннае інтэрвію Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, у якім расейскі лідэр выказаў сваё бачаньне гісторыі.

У сацсетцы Х былы прэзыдэнт Манголіі паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны.

«Пасьля размовы Пуціна. Я знайшоў гістарычную карту Манголіі», – напісаў ён у сацсетцы X.

І дадаў: «Не хвалюйся, мы мірная і свабодная нацыя», дадаў ён.

Твіт пачыталі больш за 2,5 млн разоў.

У нядаўнім інтэрвію Такеру Карлсану прэзыдэнт Расеі сярод іншага заявіў, што менавіта палякі назвалі Ўкраінай цяперашнія сучасныя ўкраінскія землі і пачалі іх «апалячваць».

«Дык вось палякі ўсяляк апалячвалі і ў прынцыпе ставіліся да гэтай часткі рускіх земляў дастаткова жорстка. Усё гэта прывяло да таго, што гэтая частка рускіх зямель пачала змагацца за свае правы. І пісалі лісты ў Варшаву, патрабуючы выкананьня іхных правоў», — дадаў Пуцін.

Пры гэтым Пуцін прапанаваў Такеру Карлсану перадаць адпаведныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць гэтую гісторыю, але журналіст адказаў: «Я ня думаю, што вы нешта выдумляеце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG