Доступ заблякавала Міністэрства інфармацыі.
У Генпракуратуру Беларусі паступілі дзьве заявы аб ходзе выбарчай кампаніі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На сходзе ў Варшаве частка актыву БХД прызнала палітвязьня Паўла Севярынца адзіным лідэрам партыі. Іншыя актывісты аргамітэту партыі, якая ніколі ня мела рэгістрацыі, адмежаваліся ад рашэньняў сходу.
Кароткамэтражны фільм «Дух месца» прэзэнтавалі ў Варшаве. Ён зьняты паводле апавяданьня Зьмітра Дзядзенкі «Тры магілы Арыка Фергаса».
Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага заводу палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.
ByPol паказаў фрагмэнт допыту Вікторыі Кульшы, дзе яна адмовілася супрацоўнічаць са сьледзтвам. У расьсьледаваньні аб'яднаньня былых сілавікоў таксама гаворыцца аб фізычным ціску на Дзяніса Гуціна і Ганну Вішяк.
Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі правяло «кантрольныя мерапрыемствы» у дачыненьні да больш чым тысячы грамадзкіх абʼяднаньняў. Пра гэта паведаміў на выніковай калегіі 9 лютага ў Менску ведамства намесьнік міністра Алег Кот.
Прэзыдэнтка Вугоршчыны Каталін Новак заявіла ў суботу, што сыходзіць у адстаўку. Яе прычынай стаў гучны скандал у сувязі з памілаваньнем асуджанага па справе аб сэксуалізаваным гвалце ў адносінах да дзяцей.
У Менску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку, паведаміла 10 лютага прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага, паведамляе «Позірк».
У тэлеграм-канале Менгарвыканкаму апублікавалі відэа, у якім дырэктар рыбакансэрвавага камбіната «Сталічны» Андрэй Блахін прызнае праблемы на прадпрыемстве і віну ў іх кіраўніцтва, абяцаючы ў найбліжэйшы час сытуацыю выправіць.
Што азначае дазвол для вайскоўцаў ужываць зброю супраць цывільных грамадзян Беларусі і як нерэгістрацыя Надзеждзіна ў Расеі зьвязана з будучымі выбарамі ў Беларусі.
Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, па завяршэньні шостага сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон „Група Вагнэра. Штурмавік“».
Музыкі славутага рок-гурту «Бі-2» правялі па 5-6 дзён у тайскай турме. Іх затрымалі 25 студзеня. Афіцыйнай прычынай арышту стала тое, што яны выступалі ў Тайляндзе з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расейскі кансулят у Тайляндзе дамагаўся дэпартацыі музыкаў у Расею.
Фэрмэры Італіі, Гішпаніі і Польшчы працягваюць пратэставаць супраць сельскагаспадарчай палітыкі Эўразьвязу. 9 лютага яны правялі буйныя дэманстрацыі, якія плянуюць працягваць і надалей.
Супрацоўнікі менскага ТАА «Рыбакансэрвавы камбінат «Сталічны» запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вырашыць сытуацыю, заўважыў Reform.by. Паводле іх, яны больш за пяць месяцаў не атрымліваюць заробкі.
Шмат хто з нас мае звычку есьці незадоўга да сну, іншыя любяць пасьля вячэры пад’есьці яшчэ і перад сном. Але лекары і экспэрты-дыетолягі кажуць, што гэта можа мець важныя наступствы для здароўя.
«Вымярэньне Свабоды» — так называецца кніга, якую склалі творы пераможцаў літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годзьдзя аб’яднаньня «Маладняк». Пагаварылі зь ляўрэаткай конкурсу ў намінацыі «Проза» Кацярынай Дабкене.
Дакумэнтальны фільм «У калёнію за праўду» апавядае пра 11 беларускіх журналістаў, якія зазналі ціск і рэпрэсіі.
Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук распавяла «Вясьне», як падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Такарчук.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі. У дачыненьні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.
Раённы суд Познані вынес прысуд беларусу Аляксандру С., які роўна год таму насьмерць зьбіў раварыстку на пешаходным пераходзе. Яму прысудзілі да 6,5 гадоў турмы, а таксама пажыцьцёвую забарону на кіраваньне аўтамабілем, паведамляе выданьне Most.
У Вільні адкрываецца выстава пэйзажаў беларускага мастака, якога ў Менску ведалі як аўтара «памаранчавых вадалазаў». Вядомы Міхась Мішук і працай над музычнымі кліпамі. Пагаварылі з творцам пра тое, ці магчыма заставацца мастаком у эміграцыі.
У лютым стартавала кампанія, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі. Падчас яе актывісткі прадаюць адзеньне і торбы.
Кожную з заявак, атрыманых BySol падчас маратону, ініцыятыва падтрымала сумай EUR500.
Экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю 8 лютага, паведаміў БАЖ.
На Адзін дзень галасаваньня 25 лютага улады арганізуюць узмоцненыя захады бясьпекі.
Выбары новага складу Каардынацыйнай рады адбудуцца 25 траўня 2024 году.
Белы дом перасьцярог Ізраіль ад ваеннай апэрацыі ў Рафаху без разгляду пытаньня аб абароне перамешчанага палестынскага насельніцтва.
Пасажырскія цягнікі з Польшчы ў Беларусь перасталі хадзіць чатыры гады таму. Гэта адбылося пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне пастановы МУС Польшчы, якая дзейнічае з моманту ўспышкі пандэміі каранавірусу і па сёньня.
Яшчэ ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, у Беларусі зьявілася сацыяльная ініцыятыва INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі харчаваньня пацярпелым ад рэпрэсій.
9 лютага 2023 году родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленьняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі.
Эўрапейскі парлямэнт 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю аб Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазыцыю да выбараў у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага.
Ад палітвязьня Міколы Статкевіча няма лістоў 365 дзён, роўна год, доўга няма вестак таксама ад Максіма Знака, Марыі Калесьнікавай, ад Ігара Лосіка.
Новыя абмежаваньні набудуць моц 8 сакавіка, паведамляе Focus Taiwan са спасылкай на Міністэрства эканомікі Тайваня.
Пасярэднікам выступілі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведаміла Мінабароны Расеі.
Сілавікі затрымалі жыхара Полацку за камэнтары пра памерлага начальніка Аршанскага РУУС. Відэа зь ім апублікаваў адзін зь мясцовых праўладных тэлеграм-каналаў.
7 лютага прадстаўнікі Кардынацыйнай Рады вырашылі працягнуць паўнамоцтвы арганізацыі да моманту абраньня трэцяга складу КР. Аднак гэты крок падтрымалі ня ўсе, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы, паведамляе прэс-служба КР.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці 7 лютага пачало «спэцвядзеньне» ў дачыненьні да прадпрымальніка з Паставаў Ігара Парункевіча, паведамілі ў СК. Мужчына эміграваў у Літву з палітычных прычын.
«Белпошта» запусьціла новую паслугу — кур’ерскую дастаўку на дом замоваў з інтэрнэт-аптэк, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
У студзені 2024 году па палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі сама меней 120 чалавек (93 мужчын і 27 жанчын), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Па стане на 11 лістапада ў Беларусі 1475 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Суд над Натальляй Захаранкай пачнецца 15 лютага.
ГУБАЗіК прыдумаў, як яшчэ зьдзекавацца з затрыманых людзей.
Загрузіць яшчэ