Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ назваў імёны затрыманых у Лельчыцкім раёне «ўкраінскіх дывэрсантаў»


Як паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў падрабязнасьці «затрыманьня дывэрсантаў СБУ ў Беларусі».

«У ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было зафіксавана парушэньне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Ўкраіны. У выніку правядзеньня пошукавых мерапрыемстваў асобныя зь іх затрыманыя. У затрыманых былі знойдзены выбуховыя прыстасаваньні і іншыя сродкі паражэньня. Было прынятае рашэньне аб увядзеньні рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёну. Раён быў блякаваны».

Таксама ў паведамленьні КДБ сьцьвярджаецца, што ў прымежнай зоне былі

«затрыманыя ўдзельнікі дывэрсійна-выведнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых».

Пазьней праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фатаздымкі «дывэрсантаў», затрыманых на мяжы з Украінай.

Гэта грамадзяне Ўкраіны Сяргей і Павел Кабарчукі (бацька і сын), а таксама грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк (1970 году нараджэньня, жыхар Берасьця).

Раней сёньня пра гэта падрабязна расказаў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG