Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст паведаміў, колькі дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2023 годзе: 65 тысяч. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў


Немаўля. Ілюстрацыйнае фота
Немаўля. Ілюстрацыйнае фота

Актуальныя лічбы нараджальнасьці і сьмяротнасьці па ўсёй краіне цэнтралізавана не публікуюцца з 2020 году.

На сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі выйшаў артыкул з вынікамі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

«У 2023 годзе органамі ЗАГС Беларусі зарэгістравана больш за 65 тысяч актаў аб нараджэньні. Найбольшая колькасьць запісаў актаў аб нараджэньні зьдзейсьнена органамі ЗАГС г. Менску — больш за 14 тысяч актаў, і органамі ЗАГС Берасьцейскай вобласьці — больш за 10,8 тысячы актаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў мінулым годзе органы ЗАГС зарэгістравалі нараджэньне больш як 4 тысяч нованароджаных».

У 2020 годзе ў Беларусі, па дадзеных Мінздароўя, нарадзілася 82 971 дзіця.

У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87,8 тысячы дзяцей. Як тады паведамлялася, гэта быў гістарычны мінімум з 1945 году.

Зьвестак пра нараджальнасьць у Беларусі за 2021 і 2022 год у публічнай прасторы знайсьці не ўдалося. Актуальныя лічбы нараджальнасьці і сьмяротнасьці па ўсёй краіне цэнтралізавана не публікуюцца з 2020 году, калі пачаліся пандэмія каранавірусу і палітычны крызіс у краіне.

У Беларусі ў апошнія гады нараджальнасьць штогод зьніжаецца на 10%, заявіла 3 кастрычніка ў этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ намесьніца дырэктара РНПЦ «Маці і дзіця» Алена Гашкевіч.

«Мы маем штогод падзеньне нараджальнасьці прыблізна на 10%. І ў 2019-м, і ў 2020-м, і ў 2021-м, і ў 2022-м. І ў 2023-м мы чакаем тыя ж мінус 10%», — сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG