Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Расеі паказаць беларуса, затрыманага пасьля выбуху на БАМе


Супрацоўнікі расейскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі расейскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.

Беларускія і расейскія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць ад уладаў Расеі паказаць грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, затрыманага пасьля выбуху на БАМе.

«Мы ня ведаем, дзе ён, у якім стане і ці жывы ўвогуле. Ведаючы пра дзясяткі арыштаў, якія правёў КДБ у яго родным горадзе Наваполацку паводле ўказаньняў ФСБ, а таксама пра напружанасьць, якую выклікалі выбухі паміж сілавікамі Расеі і Беларусі, мы ня можам выключаць найгоршага», — адзначаецца ў заяве беларускіх і расейскіх праваабаронцаў.

Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.

«Мы мяркуем, што існуе рэальная пагроза здароўю і жыцьцю Сяргея Ерамеева, улічваючы складанасьць абвінавачаньня і агульнае стаўленьне да тых, хто зьвязаны з Украінай. Мы патрабуем дапусьціць да Сяргея Ерамеева незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус з Наваполацку жывы і здаровы, і патрабуем забясьпечыць яму права на абарону і празрыстасьць крымінальнага працэсу», — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

У паведамленьні адзначаецца, што Сяргея Ерамеева затрымалі не пазьней як 7 сьнежня 2023 году ў Омску, потым яго перавезьлі ў сьледчы ізалятар у Іркуцку, а там паведамілі пра яго этапаваньне ў кірунку Улан-Удэ.

У канцы студзеня стала вядома, што беларуса перавезьлі ў Маскву, але ў маскоўскіх ізалятарах праваабаронцы яго не знайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG