Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі Лукашэнку падарылі самалёцік. Ён наведаў авіяцыйны завод у Іркуцку


Аляксандар Лукашэнка на Іркуцкім авіяаводзе ў Расеі, 5 чэрвеня 2024. Афіцыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на Іркуцкім авіяаводзе ў Расеі, 5 чэрвеня 2024. Афіцыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка па вяртаньні з Манголіі наведаў Іркуцк у Расеі. Там ён правёў сустрэчу з кіраўніцтвам рэгіёну, наведаў возера Байкал і Іркуцкі авіяцыйны завод.

Супраца беларускіх прадпрыемстваў з Іркуцкім авіязаводам, які выпускае вайсковыя і пасажырскія самалёты, стала вынікам міжнародных санкцый, уведзеных супраць Расеі і Беларусі.

Як адзначаецца на сайце Лукашэнкі, тэма рэалізацыі супольных праектаў у станкабудаваньні і мікраэлектроніцы стала асноўнай у часе наведваньня заводу, які выпускае самалёты для Вайскова-паветраных сіл Беларусі, а таксама зьбіраюць пасажырскі МС-21.

На заводзе Лукашэнку падарылі мадэль зьнішчальніка Су-30.

«Мой любімы самалёт. [...] Самае галоўнае — высокаманэўраны», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

У 2017 годзе Беларусь дамовілася з Расеяй аб набыцьці 12 баявых знішчальнікаў Су-30, створаных карпарацыяй «Іркут», у склад якой уваходзіць Іркуцкі авіязавод.

У 2022 годзе Расея перамясьціла ў Беларусь некалькі сваіх зьнішчальнікаў С-30, зь якіх пачаліся абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі. Расейскія войскі ўжо трэці год выкарыстоўваюць гэтыя зьнішчальнікі для нанясеньня ўдараў па мірных гарадах Украіны, цяпер ужо з тэрыторыі Расеі.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў ня выключыў, што на беларускіх прадпрыемствах будзе арганізаваная вытворчасьць вузлоў для пасажырскай авіяцыі, а таксама невялікіх самалётаў для мясцовых авіяліній.

У красавіку амбасадар Расеі Барыс Грызлоў паведаміў, што 407-ы Менскі завод цывільнай авіяцыі і 558-ы авіярамонтны завод у Баранавічах атрымаюць заказы на вытворчасьць вузлоў расейскіх самалётаў Ту-214, Іл-96, МС-21.

4 чэрвеня стала вядома аб крушэньні Су-30 у Індыі ў часе трэнавальнага палёту, але пілёты змаглі катапультавацца. У жніўні 2023-га такі ж самалёт разьбіўся ў Калінінградзе, у кастрычніку 2022-га — у Іркуцку. У абодвух выпадках экіпажы загінулі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, усяго ў выніку лётных здарэньняў разьбіліся амаль 30 самалётаў Су-30. Іх пачалі выпускаць у 1989 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG