Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 чэрвеня: жыхара Гомля судзяць паводле 9 артыкулаў; затрымалі мэнэджара event-агенцтва

абноўлена

Дзяніс Жалезка
Дзяніс Жалезка

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

На 5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе прызначылі разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да Дзяніса Жалезкі з Гомля, паведамляюць праваабаронцы. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Вядома, што яго абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • частка 1 артыкула 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці альбо звады»),
  • арт.188 («Паклёп»),
  • ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных даных»),
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
  • ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта»),
  • ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»),
  • арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»),
  • арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Справу разглядае судзьдзя Дзьмітры Казлоў.

Праваабаронцы высьвятляюць акалічнасьці завядзеньня крымінальнай справы супраць Дзяніса Жалезкі. Апошні запіс на ягонай старонцы ў фэйсбуку быў зроблены ў сакавіку 2022 году.

Дзяніс Жалезка — ураджэнец Петрыкава. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт спажывецкай каапэрацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансэрвавага камбінату, што ў Гомлі.

Затрымалі намесьніка дырэктара event-агенцтва «Ружовая зэбра» Алега Астраленку

На «пакаяльным» відэа Алег Астраленка кажа, што двойчы ўдзельнічаў у пасьлявыбарных акцыях пратэсту.

У сваім допісе ГУБАЗіК спаслаўся на прарасейскую актывістку Бондараву – менавіта яна ў сваім канале напісала данос на затрыманага, адзначаюць праваабаронцы.

Гэта ня першы выпадак затрыманьня прадстаўніка event-агенцтва. Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра затрыманьне некалькіх вядучых.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG