Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь накіравала сваіх праграмістаў у Крым для ўдзелу ў спаборніцтвах. Адкуль яшчэ былі ўдзельнікі


Белдзяржунівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Ілюстрацыйнае фота
Белдзяржунівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Ілюстрацыйнае фота

Паводле міжнароднай ініцыятывы iSANS, з пачатку 2024 году назіраецца няспыннае павелічэньне кантактаў навучальных устаноў Беларусі з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі.

У Севастопалі, на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму, з 29 траўня па 2 чэрвеня праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па спартовым праграмаваньні «Код міру», прымеркаваныя да 80-годзьдзя вызваленьня гэтага крымскага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як паведаміў тэлеканал «Первый Севастопольский», у спаборніцтвах удзельнічалі каманды з Крыму, так званай «ДНР», Бранскай, Ліпецкай, Арэнбурскай, Разанскай абласьцей, акупаванай часткі Запароскай вобласьці, а таксама з Азэрбайджану, Беларусі, Кіргістану і Паўднёвай Асэтыі.

Першае месца заняла каманда з Арэнбургу, другое — з Крыму, а трэцяе — каманда з так званай «ДНР». Беларуская каманда ў лік пераможцаў ня трапіла.

Паводле зьвестак Telegram-каналу «МотолькоПомоги», ад Беларусі ўдзельнічалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. Іх выезд у Крым арганізаваў выкладчык унівэрсытэту Вадзім Уладымцаў. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міжнародная ініцыятыва экспэртаў iSANS.

«Ёсьць усе падставы зрабіць выснову, што выкладчык БДУІР арганізавана вывез студэнтаў для ўдзелу ў турніры, які мала таго, што праходзіў на акупаванай тэрыторыі, але і ва ўмовах удараў з боку Ўзброеных сіл Украіны, што робіць удзел у такім турніры небясьпечным», — адзначылі ў iSANS.

Паводле міжнароднай ініцыятывы, з пачатку 2024 году назіраецца няспыннае павелічэньне кантактаў навучальных устаноў Беларусі з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG