Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы сабралі подпісы за помнік Быкаву. У гарвыканкаме адказалі на пэтыцыю


Васіль Быкаў. Архіўнае фота
Васіль Быкаў. Архіўнае фота

Афіцыйны адказ Горадзенскага гарвыканкаму наконт усталяваньня помніка пісьменьніку Васілю Быкаву апублікаваны на сайце Petitions.by.

Улады Горадні адказалі гараджанам, якія зьбіралі подпісы пад пэтыцыяй за ўсталяваньне помніка пісьменьніку Васілю Быкаву (ён жыў у горадзе з 1947-га па 1949-ы і з 1955-га па 1972 год).

Гарадзенцы спасылаліся на тое, што ў «Горадні, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў, ягонае імя не ўвекавечанае належным чынам». Агулам пад пэтыцыяй падпісаўся 31 чалавек, піша bellit.info.

Паводле дакумэнту з подпісам намесьніцы старшыні Горадзенскага гарвыканкаму Зоі Кулешы:

«Стварэньне і ўстаноўка падобных аб’ектаў нармуецца палажэньнем аб парадку стварэньня (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манумэнтальнага і манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва».

З гэтага вынікае, што ўсталяваньне помнікаў гістарычным асобам не ўваходзіць у кампэтэнцыю гарвыканкаму. Паводле палажэньня, на якое спасылаецца старшыня Горадзенскага гарвыканкаму, помнікі ў абласных цэнтрах можна ставіць толькі на падставе рашэньняў аблвыканкаму. Праект помніка павінен таксама атрымаць заключэньне Міністэрства культуры і прайсьці ўзгадненьне ў Лукашэнкі. Вонкавы выгляд і архітэктурнае рашэньне зацьвярджае рэспубліканская мастацка-экспэртная рада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG