Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне кіраўнікоў райвыканкамаў вучылі кіраваць тэрытарыяльнай абаронай


Збор па тэрытарыяльнай абароне ў Рэчыцкім раёне. 4 чэрвеня 2024 году
Збор па тэрытарыяльнай абароне ў Рэчыцкім раёне. 4 чэрвеня 2024 году

У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.

У сілавым ведамстве адзначылі, што ўдзельнікі збору азнаёміліся з

  • арганізацыяй тэрытарыяльнай абароны на адміністрацыйнай тэрыторыі;
  • парадкам кіраваньня сіламі тэрытарыяльнай абароны;
  • абсталяваньнем КПП і арганізацыяй яго працы пры сумесным выкананьні задач супрацоўнікамі РАУС і вайскоўцамі;
  • парадкам фармаваньня атрадаў народнага апалчэньня і выкананьня імі задач па прызначэньні.
У Рэчыцкім раёне прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне. 4 чэрвеня 2024 году
У Рэчыцкім раёне прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне. 4 чэрвеня 2024 году

Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.

29 траўня 2024 году міністар унутраных спраў Іван Кубракоў распарадзіўся правесьці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі тактыка-спэцыяльныя вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да «рэагаваньня і ўзаемадзеяньня ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі».

Пазьней у Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні 3–5 чэрвеня недалёка ад мяжы з Украінай камандна-штабных вучэньняў з удзелам тэрытарыяльных войскаў і атраду «народнага апалчэньня».

Раней, у красавіку, у Беларусі праводзіліся вучэньні тэрытарыяльнай абароны ў чатырох раёнах — у Вілейскім Менскай вобласьці, Рагачоўскім і Кармянскім Гомельскай вобласьці і ў Воранаўскім раёне Горадзенскай вобласьці — на мяжы зь Літвой.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG