Раней гэтая ініцыятыва мела назву «Народнае апытаньне».
Вынікі апошняга дасьледаваньня «Ёсьць пытаньне» абнародаваў сацыёляг, дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў на сайце гэтага цэнтру.
Паводле апытаньня, безумоўным лідэрам для ядра прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва застаецца Сьвятлана Ціханоўская. Яе ведаюць 96% рэспандэнтаў, давяраюць ёй 85% апытаных. Другое месца ў Паўла Латушкі — 89% яго ведаюць і 65% яму давяраюць. Трэцяе месца — у Франка Вячоркі. Яго ведаюць 72% апытаных, давяраюць яму — 36%, або палова ад тых, хто яго ведае.
Коршунаў паведаміў, што ўзроўні веданьня пра Ціханоўскую і Латушку прыкладна аднолькавыя і сярод прадстаўнікоў дыяспары, і сярод тых рэспандэнтаў, што знаходзяцца цяпер у Беларусі. Пры гэтым давер да Ціханоўскай крыху вышэйшы сярод дыяспары (86% супраць 82%), а да Латушкі — сярод беларусаў у Беларусі (73% супраць 60%). Вячорку больш ведаюць хутчэй за мяжой, чым у Беларусі (79% супраць 63%), давер да яго сярод прадстаўнікоў дыяспары вышэйшы, чым сярод рэспандэнтаў у Беларусі (38% супраць 30%).
Форум