Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве ля будынку ААН правялі акцыю ў падтрымку зьняволеных прафсаюзных лідэраў Беларусі. ФОТА


У Жэневе перад будынкам ААН прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх прафсаюзных актывістаў, 5 чэрвеня 2024 году
У Жэневе перад будынкам ААН прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх прафсаюзных актывістаў, 5 чэрвеня 2024 году

5 чэрвеня ў Жэнэве на плошчы Нацый прайшла акцыя «Прафсаюзны актывізм не экстрэмізм» з патрабаваньнем вызваленьня з беларускіх турмаў прафсаюзных лідараў.

Пратэст падтрымалі швайцарскія прафсаюзныя актывісты, а таксама прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных прафсаюзных аб'яднаньняў.

Месца і час акцыі выбралі не выпадкова, паведамляе партал Salidarnast. У гэты час у Жэнэве праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя працы, на якой будзе абмяркоўвацца і сытуацыя з правамі працоўных у Беларусі.

У форуме ўдзельнічаюць сотні прадстаўнікоў з усяго сьвету. У тым ліку ў Швайцарыю прыехала і ўрадавая дэлегацыя Беларусі ў складзе 12 чалавек.

На акцыі ў падтрымку зьняволеных прафсаюзных лідэраў Беларусі выступіў генэральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намесьнік генэральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідэры нацыянальных прафцэнтраў Мʼянмы, Украіны, Нідэрляндаў і Турэччыны.

Генэральны сакратар Міжнароднай Канфэдэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл
Генэральны сакратар Міжнароднай Канфэдэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл

Выступоўцы ў майках з выявай Аляксандра Ярашука, які знаходзіцца ў турме, нагадалі аб прынцыповасьці для ўсяго міжнароднага прафсаюзнага руху асноўнага патрабаваньня, якое стаіць перад беларускімі ўладамі — вызваленьне больш як 40 прафсаюзных актывістаў з турмаў. А таксама спыненьне ў Беларусі перасьледу за прафсаюзную дзейнасьць і захаваньне ўрадам узятых на сябе абавязаньняў у выкананьні канвэнцый МАП.

Намесьнік генэральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан
Намесьнік генэральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан

Выканаўца абавязкаў старшыні БКДП Максім Пазьнякоў адзначыў, што заўтра на пасяджэньні камісіі па нормах і стандартах МАП урадавая дэлегацыя і афіцыйныя прафсаюзы ў асобе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі пастараюцца навязаць удзельнікам пасяджэньня свой парадак дня:

«Яны спрабуюць пераканаць увесь сьвет у тым, што праз прыняцьце рэзалюцыі МАП уведзены санкцыі, якія адбіваюцца на становішчы беларускіх працоўных. Але яны чамусьці забываюцца згадаць, што санкцыі былі ўведзеныя за саўдзел у агрэсіўнай вайне супраць Украіны. За парушэньне бясьпекі палётаў, незаконную пасадку самалёта Ryanair і фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў».

Максім Пазьнякоў (зправа)
Максім Пазьнякоў (зправа)

Максім Пазьнякоў зазначыў, што ў Беларусі колькасьць палітычных зьняволеных чацьвёрты год трымаецца на ўзроўні 1500 чалавек. Што ўсе выпадкі парушэньня правоў чалавека зафіксаваны і знаходзяцца як у ААН, так і ў МАП. І ім давядзецца адказаць за свае злачынствы.

6 чэрвеня ў Жэнэве павінен прайсьці Камітэт у прымяненьні стандартаў МАП, дзе звычайна разглядаюцца сьведчаньні работнікаў з розных краін сьвету, якія сутыкнуліся з узмацненьнем рэпрэсій і цяжкасьцямі ў ажыцьцяўленьні правоў, замацаваных у канвэнцыях МАП. У гэтым годзе, асаблівая ўвага будзе нададзена сытуацыі ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG