Спыталіся ў сябры рады «Экадому» Ірыны Сухій, якія экалягічныя праблемы абвастрыла вайна Расеі супраць Украіны і колькі часу спатрэбіцца на іх разьвязаньне.
У Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях сёлетні лістапад квайшоў у дзясятку самых засушлівых месяцаў з 1945 году. Пра гэта заявіла начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату Белгідрамэту Натальля Клявец, піша БелТА.
Міністэрствы аховы здароўя і надзвычайных сытуацый зацьвердзілі інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзеньня ёдавай прафіляктыкі ў выпадку пагрозы або ўзьнікненьня радыяцыйных аварый.
Толькі ў 2022 годзе ўрад Літвы выдзеліў 17,75 млн эўра на падрыхтоўку да магчымай аварыі на Беларускай АЭС.
Адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня «Ці хвалюе сёньня экалёгія беларусаў?», якое арганізацыя «Экадом» правяла разам зь незалежнымі сацыёлягамі ў верасьні 2022 году.
26 і 27 лістапада ў Магілёўскай вобласьці парушалася электразабесьпячэньне 1480 трансфарматарных падстанцый і 476 населеных пунктаў, паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі заявіла аб больш чым дзесяці выбухах раёне Запароскай АЭС у суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай.
Улады Беларусі на самым пачатку будаўніцтва плоту пачалі казаць пра вялікую шкоду прыродзе, у прыватнасьці — для Пушчы.
У заяве Міністэрства энэргетыкі адзначыла, што блёк вярнулі ў працу «пасьля завяршэньня плянавых рэглямэнтных работ і дадатковых выпрабаваньняў».
Роўна два гады таму ў Астраўцы ўрачыста запусьцілі першы энэргаблёк БелАЭС. За два гады працы БелАЭС выпрацавала крыху больш за палову аб’ёму электраэнэргіі, заплянаванага на адзін год.
Ад вайны пацярпелі 20% украінскіх прыродаахоўных тэрыторый і тры мільёны гектараў лясоў. Восем запаведнікаў і дзесяць нацыянальных паркаў застаюцца пад кантролем расейскіх войскаў.
Старшыня Савету Рэспублікі наведала сёньня нацыянальны парк «Прыпяцкі», які падпарадкаваны Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі. Натальля Качанава пахваліла кіраўніцтва, якое павялічвае там дрэваапрацоўку.
Ці можна засьцерагчыся ад ядзернага выбуху? Якія прэпараты могуць зьменшыць шкоду для здароўя? Якое галоўнае пасланьне да беларускіх палітвязьняў? І чаму вельмі важна прымаць вітамін В12 і фоліевую кіслату?
Праз глябальнае пацяпленьне амёба Нэглерыя Фоўлера, што выклікае мэнінгаэнцэфаліт, які паражае мозг і нэрвовую сыстэму, выявілася на поўначы ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб выдзяленьні 900 мільёнаў даляраў на будоўлю сеткі станцый зарадкі электрамабіляў у 35 штатах.
Прэзыдэнты Францыі і Расеі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай на Запароскай АЭС. Пра гэта ў нядзелю паведамілі Крэмль і Елісейскі палац.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Дзесяць начэй запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды, сьведчыць аналіз BPN апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамета.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі апублікавала справаздачу аб сытуацыі на акупаванай расейскімі вайскоўцамі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Два прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) будуць пастаянна прысутнічаць на АЭС. На наступным тыдні агенцтва апублікую падрабязную справаздачу пра свой візыт на станцыю ў пачатку верасьня.
Экалягічная арганізацыя «Экадом» склала міні-падборку заводаў, якія асабліва адзначыліся ў псаваньні жыцьця мясцовых жыхароў і забруджваньні навакольнага асяродзьдзя цягам апошніх гадоў.
У склад місіі ўваходзіць 14 чалавек з розных краінаў сьвету на чале з кіраўніком арганізацыі Рафаэлем Гросі.
Андрэй Ярмак, кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, абвінаваціў Расею ў спробе сарваць місію МАГАТЭ на Запароскую АЭС.
29 жніўня МАГАТЭ накіравала місію спэцыялістаў на Запароскую АЭС, захопленую расейскімі войскамі. А напярэдадні адбыўся чарговы абстрэл станцыі.
Яны наведаюць Энэргадар, дзе знаходзіцца станцыя, ужо на гэтым тыдні.
Улады просяць жыхароў не падыходзіць на берагі ракі Одра. Туды плынь выкінула шмат мёртвай рыбы.
Беларусы скардзяцца на дэфіцыт ці нават брак пэўных тавараў для сваіх хатніх гадаванцаў. Сабралі іхныя гісторыі.
Мазырскія ўлады на просьбу Тураўскай япархіі хочуць высекчы частку адзінага ў горадзе лесапарку і пабудаваць там царкву імя расейскага палкаводца Аляксандра Неўскага. Улады абвясьцілі грамадзкія слуханьні. Людзі — збор подпісаў супраць зьнішчэньня лесапарку.
Кліматычныя актывісты арганізавалі ў Лёндане і Глазга акцыі пратэсту, патрабуючы ад брытанскага ўраду тэрміновых мер па барацьбе са зьменай клімату.
Рэкордная сьпякота абрынулася на Эўропу. У Брытаніі ўпершыню намералі больш за +40, у Францыі, Гішпаніі, Партугаліі палаюць пажары. Мэтэаролягі называюць сытуацыю «тэмпэратурным апакаліпсісам».
Парлямэнт Ірану разглядае законапраект, які можа ўвесьці ў краіне фактычную забарону на ўтрыманьне свойскай жывёлы, паведамляе ВВС.
Беларусь спыняе свой удзел у Канвэнцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця рашэньняў і доступе да правасудзьдзя па пытаньнях, якія датычацца навакольнага асяродзьдзя (Орхускай канвэнцыі)
Усе восем папугаяў віду блакітны ара, выпушчаныя месяц таму ў натуральнае асяродзьдзе іх пасяленьня, выжылі. Блакітныя ара больш за дваццаць гадоў лічыліся зьніклымі ў дзікай прыродзе.
Тэндэр прадугледжвае высечку дрэваў для арганізацыі 104 кілямэтраў прасек шырынёй па 100 мэтраў.
На долю ракі прыпадае каля траціны сельскагаспадарчай вытворчасьці краіны, засуха моцна ўплывае на экалёгію і харчовую бясьпеку рэгіёну.
Па стане на 29 чэрвеня толькі ў Віцебскай вобласьці няма ніякіх абмежаваньняў на паходы ў лес.
Кліматолягі правялі дасьледаваньне аб уплыве глябальнага пацяпленьня на надворʼе ў сучасным сьвеце і пацьвердзілі, што анамальная сьпякота і экстрэмальныя ападкі наўпрост зьвязаныя са зьмяненьнем клімату.
23–24 чэрвеня ў Жэнэве праходзіць пазачарговая Сустрэча бакоў Орхускай канвэнцыі. На ёй упершыню быў абраны Спэцыяльны дакладчык у пытаньні аб абаронцах навакольнага асяродзьдзя — гэта новы мэханізм, закліканы абараніць экаактывістаў.
Мы запыталіся ў чытачоў Свады ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Сёньняшняя публікацыя — пра Горадзенскую вобласьць.
У 48 краінах сьвету зарэгістравалі 3200 пацьверджаных выпадкаў заражэньня воспай малпаў, адзін чалавек памёр.
Прадстаўнік Мінпрыроды Беларусі падчас 34-га пасяджэньня Міжнароднага каардынацыйнага камітэта праграмы UNESCO «Чалавек і біясфэра» заявіў, сярод іншага, што беларускі бок ня мае інфармацыі аб правядзеньні Польшчай ацэнкі ўзьдзеяньня агарароджы на навакольнае асяродзьдзе.
Дасьледчыкі выявілі ўнікальную папуляцыю белых мядзьведзяў, якая жыве на паўднёвым усходзе Грэнляндыі, дзе марскі лёд трымаецца ўсяго сто дзён у годзе.
Першы энэргаблёк БелАЭС усё яшчэ знаходзіцца ў плянавым рамонце, запускаць яго плянуюць у ліпені. Пра гэта 11 чэрвеня падчас тэлефоннай лініі расказала намесьніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны.
Беларусь раней завозіла збожжа зь іншых краін, у тым ліку з Украіны.
Міністар абароны навакольля і прыродных рэсурсаў Украіны Руслан Стрылец заявіў, што ўкраінскія ўлады будуць дабівацца ў міжнародных судах ад Расеі кампэнсацыі шкоды, нанесенай экасыстэмам у выніку ваенных дзеяньняў.
Жыхарку Карэліцкага раёну С. пакаралі штрафам 480 рублёў (каля 140 даляраў) за тое, што прадавала сабак без дакумэнтаў.
Нэпальскі гід-шэрп ужо ў 26-ы раз падняўся на Эвэрэст, пабіўшы свой уласны рэкорд па колькасьці ўзыходжаньняў на самую высокую вяршыню сьвету, паведамілі арганізатары экспэдыцыі.
Экалягічная арганізацыя «Экадом» пачала грамадзкі маніторынг тэрыторыі Беларусі на наяўнасьць радыяактыўнага заражэньня.
Радыяцыйны фон у Брагіне можа мяняцца ў залежнасьці ад сэзону, але ўсё роўна застаецца ў межах нормы. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Вадзім Сіняўскі, камэнтуючы інфармацыю пра тое, што Брагін «зафаніў».
Загрузіць яшчэ