Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усьмешкі, эмоцыі, малітвы: тысячы хасідаў сабраліся ва ўкраінскай Умані нягледзячы на вайну

Ва ўкраінскі горад Умань, што ў Чаркаскай вобласьці, нягледзячы на разьвязаную Расеяй вайну, зьехаліся тысячы паломнікаў-хасідаў, каб сустрэць тут сьвята Рош га-Шана (Рошашóнэ) — габрэйскі Новы год.

У Чаркаскай вобласьці ў сувязі з гэтым узмацнілі захады бясьпекі. У горад таксама прыехала група ізраільскіх паліцыянтаў.

У горадзе Умань пахаваны рабі Нахман — заснавальнік брацлаўскага хасідызму. Ён жыў у Кіеўскай губэрні, а незадоўга да сьмерці пасяліўся ў Умані. Магіла рабі Нахмана стала месцам паломніцтва.

Габрэі з гэтай плыні хасідызму лічаць за абавязак хаця б раз у жыцьці наведаць магілу Нахмана і вераць, што Новы год, калі яго сустрэць менавіта ў Умані, абавязкова будзе для іх шчасьлівым.

Сёлета габрэйскі Новы год надыходзіць 3 кастрычніка. Паколькі габрэі адзначаюць усе сьвяты на заходзе сонца напярэдадні ўрачыстасьці, то Рош га-Шана сустракаюць зь вечара 2 кастрычніка да вечара 4 кастрычніка. Гэты новы год будзе 5785-ым.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG