Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС уключылі ў сетку ўпершыню з 25 красавіка


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

У заяве Міністэрства энэргетыкі адзначыла, што блёк вярнулі ў працу «пасьля завяршэньня плянавых рэглямэнтных работ і дадатковых выпрабаваньняў».

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС уключылі ў сетку 9 лістапада ў 12.33, паведаміла прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.

«Ідзе паэтапны набор магутнасьці — цяпер яна складае 400 МВт. У адпаведнасьці з праграмай выпрабаваньняў эксплюатацыя блёку бліжэйшым часам будзе ажыцьцяўляцца на розных узроўнях магутнасьці», — паведамілі ў міністэрстве.

Рамонт на першым блёку пачаўся 25 красавіка. Перш заяўлялі, што ён працягнецца каля 80 дзён. Аб завяршэньні рамонтных работ міністэрства аб’явіла праз чатыры месяцы, але аб’ект так і не пачаў працу. 11 кастрычніка міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч заявіў аб неабходнасьці «дадатковых работ і дыягностыкі электрагенэрацыйнага абсталяваньня».

Такім чынам, блёк не даваў электрычнасьць у энэргасыстэму 198 дзён (6,5 месяца).

7 лістапада споўнілася 2 гады з моманту афіцыйнага адкрыцьця станцыі. Падлічана, што з моманту ўключэньня першага энэргаблёку ў энэргетычную сыстэму прастояў набегла на 363 дні (бяз двух дзён цэлы год) або на 47,7% часу. З моманту ж увядзеньня ў прамысловую эксплюатацыю, гэта значыць з чэрвеня мінулага году, станцыя прастойвала 54,8% часу.

  • Беларуская АЭС пабудаваная паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расеі і паводле расейскага праекту ВВЭР-1200. Першы блёк БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасьць у рэжыме досьледна-прамысловай эксплюатацыі 3 лістапада 2020 году, у камэрцыйную эксплюатацыю яго ўвялі 10 чэрвеня 2021 году. У рэактар другога энэргаблёку 22 сьнежня 2021 году загрузілі ядзернае паліва, з чаго пачаўся этап яго фізычнага пуску.
  • Тым часам вялікія праблемы ёсьць зь першым энэргаблёкам. Экспэрты маскоўскага цэнтру Сусьветнай асацыяцыі арганізацыяў, якія эксплюатуюць атамныя электрастанцыі (WANO), завяршылі місію тэхнічнай падтрымкі на Беларускай АЭС 29 жніўня, але дагэтуль энэргаблёк не аднавіў працу.
  • Пасьля апошняга адключэньня ад энэргасеткі ў красавіку Беларуская АЭС прастойвае ўжо амаль паўгода, хоць пачаткова плянавалася завяршыць плянава-папераджальны рамонт у ліпені.
  • Калі палічыць усе выпадкі адключэньня энэргаблёку ад энэргасеткі і дні, якія ён не выпрацоўваў электраэнэргію, то вынікае, што АЭС прастойвала больш за 49% часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG