Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У заходняй Беларусі сёлетні лістапад увайшоў у 10 самых засушлівых месяцаў з 1945 году


Замак у Горадні
Замак у Горадні

У Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях сёлетні лістапад квайшоў у дзясятку самых засушлівых месяцаў з 1945 году. Пра гэта заявіла начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату Белгідрамэту Натальля Клявец, піша БелТА.

Паводле слоў спэцыялісткі, сярэдняя па Беларусі тэмпэратура паветра за лістапад 2022 году была блізкая да сярэдніх шматгадовых значэньняў і склала плюс 2 градусы, што вышэй за кліматычную норму на 0,4 градуса.

«Вельмі цёплым выдаўся пачатак месяца. Так, сярэдняя тэмпэратура паветра першай дэкады была вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэньні на 2,5 градуса. Сярэдняя тэмпэратура другой дэкады была блізкая да нормы, а трэцяя дэкада была халоднай (на 1,5 градуса ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэньні)», — расказала Натальля Клявец.

Максымальнага значэньня — плюс 14,4 градуса — тэмпэратура паветра дасягнула ўдзень 13 лістапада на станцыі Жыткавічы. Мінімальная тэмпэратура паветра — мінус 12,8 градуса — адзначана 20 лістапада на станцыі Палеская.

Найбольшую суму ападкаў зафіксавалі на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці — у сярэднім 66,4 мм, або 146 працэнтаў ад сярэдняга шматгадовага значэньня. Менш за ўсё — на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці (23,9 мм, або 53 працэнты нормы). На тэрыторыі Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей лістапад увайшоў у 10 самых засушлівых месяцаў, пачынаючы з 1945 года», — адзначыла начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату Белгідрамэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG