Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры мільёны гектараў лясоў Украіны пацярпелі ад вайны


Ад вайны пацярпелі 20% украінскіх прыродаахоўных тэрыторый і тры мільёны гектараў лясоў. Восем запаведнікаў і дзесяць нацыянальных паркаў застаюцца пад кантролем расейскіх войскаў.

Пра гэта паведамляе ўкраінскае аддзяленьне Сусьветнага фонду дзікай прыроды.

Пад пагрозай зьнішчэньня на тэрыторыі Ўкраіны знаходзяцца 16 аб’ектаў Рамсарскіх угодзьдзяў — водна-балотных угодзьдзяў, якія маюць міжнароднае значэньне, сьцьвярджае фонд. Вызваленыя тэрыторыі працягваюць знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня з прычыны блізкага разьмяшчэньня да лініі фронту.

Па дадзеных эколягаў, да пачатку кастрычніка пад уплыў вайны патрапілі больш за траціну ворных земляў Украіны. Яны або акупаваны, або ўжо вызвалены, але могуць быць замініраваны. З лютага па чэрвені ў зоне баявых дзеяньняў было зафіксавана амаль 38 тысяч пажараў у выніку абстрэлаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG