Небясьпекі для крытычных сыстэм няма. Аб пацярпелых не паведамляецца.
Расея абвінаваціла ў абстрэле Ўкраіну. Мінабароны заявіла, што адзін са снарадаў патрапіў на дах спэцкорпуса, дзе, як сьцьвярджае «Росэнергоатом» знаходзіцца сьвежае ядзернае паліва.
Украінскі «Энэргаатам» паведаміў, што АЭС абстралялі расейскія войскі, каб вывесьці са строю інфраструктуру, «неабходную для запуску энэргаблёкаў 5 і 6 і аднаўленьня вытворчасьці электраэнэргіі для патрэб Украіны».
МАГАТЭ назвала атакі непрымальнымі. Хто б ні стаяў за імі, абстрэлы павінны быць неадкладна спынены, адзначылі ў арганізацыі. «Вы гуляеце з агнём!» — падкрэсьліў у сваёй заяве кіраўнік арганізацыі Рафаэль Гросі.
Запароская АЭС у пачатку сакавіка была захоплена расейскімі войскамі, але заставалася злучанай з украінскай сыстэмай энэргазабесьпячэньня.
- Тэрыторыю станцыі неаднаразова абстрэльвалі, што прыводзіла да спыненьня яе працы. Расея і Ўкраіна абвінавачвалі ў абстрэлах адна адну. МАГАТЭ заклікала Маскву вызваліць тэрыторыю станцыі і вывесьці адтуль войска.