Паводле апублікаванай у панядзелак справаздачы Эўрапейскай кліматычнай службы Copernicus, на Зямлі зафіксавалі другі самы цёплы лістапад за ўсю гісторыю назіраньняў. Ён саступае толькі лістападу 2023 году. Такім чынам, імаверна, 2024 год стане самым сьпякотным годам, паводле навукоўцаў.