Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мадагаскары выратавалі тысячы чарапах з затопленага запаведніку


Прамяністая чарапаха
Прамяністая чарапаха

На поўдні Мадагаскара выратавалі больш за дзесяць тысяч прамяністых і павуковых чарапах, якія знаходзяцца на мяжы зьнікненьня, з затопленага залевай запаведніку. Аб гэтым піша Associated Press.

Вада, падняўшыся да мэтровага ўзроўню, затапіла сховішчы чарапах і вынесла іх адтуль. Большасьць змаглі ўтрымацца на плаве, але каля 700 загінулі, затрымаўшыся ў камянях або сьмецьці.

Усяго ў Лававала жыло каля 12 тысяч чарапах. Усіх іх за апошнія шэсьць гадоў канфіскавалі ў нелегальных гандляроў. Прамяністыя чарапахі вырастаюць амаль да 40 сантымэтраў, у спрыяльных умовах могуць пражыць больш за сто гадоў. Павуковыя чарапахі драбнейшыя і жывуць менш. Абодва віды ў прыродзе жывуць толькі на Мадагаскары.

Раней на востраве жылі дзясяткі мільёнаў чарапах, але пазьней іх колькасьць рэзка скарацілася з прычыны браканьерства і разбурэньня асяродзьдзя пасяленьня. Чарапах ловяць дзеля продажу ў якасьці свойскіх жывёлаў або на забой: іхнае мяса ядуць, а з панцыраў робяць сувэніры. У апошні час вылаў чарапах з камэрцыйнымі мэтамі скараціўся дзякуючы кантролю за гандлем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG