Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС Беларусі расказала аб наступствах непагадзі ў выходныя і папярэдзіла пра кепскі прагноз на панядзелак


Наступствы непагадзі ў Беларусі
Наступствы непагадзі ў Беларусі

У Беларусі ў апошнія тры дні прайшлі штармавыя вятры, якія пашкодзілі будынкі і аўтамабілі. На раніцу панядзелка больш за 200 населеных пунктаў заставалася без сьвятла, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.

Паводле зьвестак Белгідрамэту і МНС, на большай частцы Беларусі з 1 па 3 лістапада назіраліся штармавыя ветры з парывамі да 24 м/с. Непагадзь прывяла да сур'ёзных пашкоджаньняў інфраструктуры.

У Драгічынскім раёне былі пашкоджаны дахі двух сельскагаспадарчых будынкаў.

Акрамя таго, зафіксавалі 73 выпадкі падзеньня дрэў у Берасьцейскай, Віцебскай, Гомельскай, Горадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях, а таксама ў Менску.

Паваленыя дрэвы пашкодзілі 12 аўтамабіляў. Пацярпелых няма.

Трэцяга лістапада у шэрагу раёнаў таксама прайшоў дождж і мокры сьнег, што ўскладніла сытуацыю на дарогах.

На раніцу панядзелка больш за 200 населеных пунктаў заставалася без сьвятла, паведаміла Міністэрства энэргетыкі.

На 9 гадзін раніцы 4 лістапада працы па аднаўленьні электразабеспячэння працягваліся ў 226 населеных пунктах.

Паводле зьвестак ведамства, электразабеспячэньне парушалася пераважна ў Віцебскай і Менскай абласьцях.

Ва ўхіленьні наступстваў непагадзі задзейнічана 98 аварыйных брыгад і 105 адзінак тэхнікі.

4 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга і паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, месцамі да 21-24 м/с, паведамляе МНС Беларусі. Адзначаецца, што магчымыя абрывы ліній сувязі і электраперадач, пашкоджаніне дахаў, канструкцый, а таксама падзеньне дрэў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG