Судовае паседжаньне па пазове прызначанае на 17 красавіка. Разгляд справы пройдзе ў закрытым рэжыме.
У сьнежні 2024 году Дзяржаўная дума прыняла закон, які дазваляе выключаць арганізацыі са сьпісу тэрарыстычных па рашэньні суда. Законапраект ініцыявалі сем сэнатараў і пяць дэпутатаў — у прыватнасьці, дэпутаты Андрэй Лугавы і Васіль Піскароў, а таксама сэнатар Андрэй Клішас.
Расейскія ўлады, не прызнаючы рух афіцыйна, ня раз праводзілі сустрэчы з талібамі ў Маскве, а 25 лістапада ў Афганістане з візытам знаходзіўся сакратар Рады бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу. Ён заявіў, што Расея гатовая інвэставаць у чыгунку, транспарт, прамысловасьць, сельскую гаспадарку, энэргетыку і горназдабываючую прамысловасьць Афганістану. Таксама расейскі бок аб’явіў пра пляны па зьніжэньні або адмене мыта на афганскія тавары, маючым адбыцца сумесным бізнэс-форуме і пагадненьні аб транспартным супрацоўніцтве.
- У сярэдзіне жніўня 2021 году талібы ўзялі пад кантроль усю тэрыторыю Афганістану, бяз бою захапіўшы сталіцу і найбуйнейшы горад Кабул. Краіны Захаду не прызнаюць «Талібан» законным урадам Афганістану.
Форум