Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На плянэце рэзка паменела вожыкаў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Заходнеэўрапейскія (звычайныя) вожыкі прызнаныя «патэнцыйна ўразьлівымі», вынікае са справаздачы Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) за 2024 год, піша Deutsche Welle.

Усяму віной чалавечая дзейнасьць, адзначае экспэртка Катрын Самсон. Людзі зьнішчаюць іх прыроднае асяродзьдзе пасяленьня, пазбаўляючы даступных месцаў для зімоўкі. Свой унёсак таксама робіць забруджваньне навакольнага асяродзьдзя і зьмяненьне клімату.

Паводле дадзеных WWF, з гэтай жа прычыны пад пагрозай зьнішчэньня знаходзяцца каралы, барнэйскія сланы, паўднёва-ўсходнеазіяцкія джунглевыя быкі (бантэнгі) і пінгвіны-акулярнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG