Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не паехаў на саміт G-20 у Рыа. Што на парадку дня форуму


Саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа
Саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа

Адначасова з самітам «Вялікай дваццаткі» ў Баку зараз праходзіць кліматычны саміт COP29.

Кіраўнікі дзяржаў «Вялікай дваццаткі», якія прыбылі ў Рыа-дэ-Жанэйра 17 лістапада для ўдзелу ў саміце G20, у наступныя два дні будуць абмяркоўваць розныя пытаньні, пачынаючы ад вайны ва Ўкраіне, зьменаў клімату, беднасьці і голаду — да рэформы глябальных інстытутаў.

Як піша «Голас Амэрыкі», па дарозе ў Рыа-дэ-Жанэйра прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр пагутарыў з прэсай. Сярод іншага, яго спыталі пра рашэньне канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца патэлефанаваць Уладзіміру Пуціну, паведамляе Sky News.

Прэм’ер-міністар сказаў: «Гэта справа канцлера Шольца, з кім ён размаўляе. Я не пляную размаўляць з Пуціным».

Стармэр таксама заявіў, што разьмяшчэньне паўночнакарэйскіх войскаў на фронце вайны з Ўкраінай «паказвае адчай Расеі» і падкрэсьліў, што гэта мае «сур’ёзныя наступствы для эўрапэйскай бясьпекі».

З гэтай прычыны ён заклікае сусьветных лідараў «падвоіць намаганьні ва ўмацаваньні нашай падтрымкі Ўкраіны», якую назваў «найвышэйшым прыярытэтам майго парадку дня» на саміце G20.

На пытаньне, чаму ён чакае, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выканае любыя дамоўленасьці, дасягнутыя на гэтым саміце, прэм’ер-міністар адказаў:

«Зараз, калі гаворка ідзе пра Ўкраіну, мы маем справу зь вельмі важнымі пытаньнямі, і іх варта абмяркоўваць, важна, каб мы падымалі гэтыя пытаньні».

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа

Тым часам Уладзіміра Пуціна, супраць якога завёў справу Міжнародны крымінальны суд у Гаазе за ваенныя злачынствы, на саміце ня будзе. Расею на форуме прадстаўляе кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў прыбыў на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа
Сяргей Лаўроў прыбыў на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа

Увагу лідэраў «Вялікай дваццаткі» да барацьбы з глабальным пацяпленьнем прыцягнулі кліматычныя перамовы, якія працягваюцца ў рамках ААН.

Саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа
Саміт «Вялікай дваццаткі» ў Рыа

У той час, як саміт COP29 у Азербайджане накіраваны на ўзгадненьне мэты ў мабілізацыі сотняў мільярдаў даляраў на кліматычныя патрэбы, лідэры G20 у Рыа кантралююць фінансавыя рэсурсы. Краіны G20 складаюць 85% сусьветнай эканомікі і зьяўляюцца найбуйнейшымі фундатарамі ў шматбаковыя банкі разьвіцьця, якія накіроўваюць кліматычнае фінансаваньне. Яны таксама адказныя за больш як тры чвэрці выкідаў парніковых газаў у сьвеце.

«Увага натуральным чынам засяроджаная на G20. Яны адказныя за 80% глябальных выкідаў», — заявіў генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш у гутарцы з журналістамі ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Ён заклікаў лідэраў G20 актывізаваць намаганьні па барацьбе са зьмяненьнем клімату.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG