У Беларусі 11 кастрычніка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі — гэта азначае, што ў асобных раёнах краіны чакаюцца неспрыяльныя мэтэаралягічныя зьявы, якія звычайныя для тэрыторыі краіны, але могуць быць небясьпечнымі для асобных відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці.
Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі, Белгідрамэт папярэдзіў аб моцных дажджах у многіх раёнах краіны і ў Менску.
Сярод асноўных небясьпек у ведамстве назвалі перабоі (адключэньні) энэргазабесьпячэньня, значнае зьніжэньне бачнасьці і ўскладненьне руху транспарту на дарогах, пашкоджаньне ліній электраперадач, падтапленьне асобных будынкаў, гаспадарчых збудаваньняў, сельгасугодзьдзяў і аўтадарог мясцовага значэньня.
Форум