У Беларусі працягвае расьці дэфіцыт мэдыкаў. За 3 месяцы вакансій стала болей на 10%. У адной лякарні шукаюць адразу 33 спэцыялістаў. Паглядзелі, што ім прапануюць.
14 кастрычніка ў Вільні адкрыўся праект пра жаночую анкалёгію. Мы пагутарылі з адной з заснавальніц публічнай установы «Лекары за праўду і справядлівасьць» Вольгай Вялічкай, чаму цяпер важна прыцягваць увагу да анкалёгіі і не баяцца яе.
На гэтым тыдні аднаго за адным называюць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў розных сфэрах.
Лячэбна-кантрольная рада Міністэрства аховы здароўя дазволіла аднавіць дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць ТАА «Мэдычны цэнтар „Нардзін“» і ТАА «Тры дантысты плюс», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Праз глябальнае пацяпленьне амёба Нэглерыя Фоўлера, што выклікае мэнінгаэнцэфаліт, які паражае мозг і нэрвовую сыстэму, выявілася на поўначы ЗША.
Міністэрства здароўя Беларусі зноў увяло «правіла пяці дзён». Гэта значыць, што «на пэрыяд высокага пад’ёму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі» ў выпадку адсутнасьці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі цягам 5 дзён даведка не патрабуецца.
Калегія Міністэрства аховы здароўя прыняла рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці клінікі «Мерсі», якая займаецца эндапратэзаваньнем, паведамляе прэс-служба міністэрства.
Прамысловыя прадпрыемствы традыцыйна знаходзяцца сярод лідэраў у забруджваньні навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Кіраўнік Міністэрства задроўя Польшчы Адам Нядзельскі ў інтэрвію выданьню Rynekzdrowia.pl паведаміў, што ў краіне існуе праблема нястачы дактароў. Адным з выйсьцяў з гэтай сытуацыі ён назваў прыцягненьне лекараў з-за мяжы.
Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Moderna падала ў суд на свайго канкурэнта Pfizer і яго нямецкага партнэра BioNTech за парушэньне патэнтных правоў пры распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19.
Харызматычны блогер і фэльчар з Горадні Фёдар «Сумкін» Астаповіч ужо год жыве ў Польшчы. Ён расказаў Свабодзе, як працаваў у «таксі для хворых», колькі яму плацяць і чаму разам зь ім працуюць пажарнікі і паліцыянты.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя з спасылкай на намесьніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Аляксандра Тарасенку.
Асноўныя парады для родных тых вязьняў, якія сур’ёзна захварэлі за кратамі.
3 жніўня калегія Міністэрства аховы здароўя Беларусі вынесла рашэньне аб прыпыненьні дзеяньня ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць менскіх мэдычных цэнтраў «Нардзін» і «Тры дантысты плюс» з 15 жніўня.
Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі паведаміла пра сьмерць хворага на воспу малпаў. Гэты выпадак лічыцца першым у Эўропе.
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», у мэдцэнтар накіравалі сьпісы неляяльных супрацоўнікаў. Мэдыкаў прымушаюць звальняцца, прапануюць запісваць «пакаяльныя» відэа.
7-ы эпізод прысьвечаны драматычным падзеям у шпіталі, вынікам якіх сталі сьмерці людзей. І прычынай іх быў не каранавірус.
5,5 тысячы дактароў і 3,5 тысячы мэдычных сясьцёр — столькі вакансій для мэдпэрсаналу ёсьць у Беларусі. Толькі ў адной раённай лякарні — 22 вакансіі. Заробкі ж падаюць, бо няма больш «ковідных выплатаў».
За 6 месяцаў 2022 году ў Беларусі зарэгістравалі 857 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. Паказчык захворваньняў склаў 9,3 выпадка на 100 тысяч насельніцтва і перавысіў узровень аналягічнага пэрыяду 2021 году на 13,6%.
Генэральны сакратар Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус 23 ліпеня абвясьціў успышку воспы малпаў надзвычайнай сытуацыяй у сфэры грамадзкай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэньне.
Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.
Інстытут грамадзкай аховы здароўя Гішпаніі паведаміў, што анамальная сьпякота ў краіне стала прычынай сьмерці ўжо 360 чалавек. Пік сьмерцяў прыпаў на мінулую пятніцу, калі было зарэгістравана 123 выпадкі гібелі людзей, зьвязаных са сьпякотай.
Апошняя хваля каранавірусу ў Вялікай Брытаніі запавольваецца, але адначасова растуць асьцярогі з нагоды новага варыянту штаму Omicron, які навукоўцы назвалі Centaurus (Кентаўр).
Новае дасьледаваньне паказала, што лек пад назвай сабізабулін зьніжае рызыку сьмерці шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 на 55 працэнтаў.
Цяпер дома змогуць навучацца тыя, у каго выявілі сындромы дэфіцыту ўвагі і гіпэрактыўнасьці, кістозны фіброз і цяжкую форму грыпу.
Пра гэта міністар аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі дамовіўся са Сьвятланай Ціханоўскай падчас сустрэчы ў Варшаве, у якой таксама ўдзельнічаў прадстаўнік беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці.
Незадоўга да сэзону летніх адпачынкаў у шэрагу эўрапейскіх краін расьце колькасьць інфікаваных каранавірусам. Гэта зьвязана з падварыянтамі «Омікрону» BA.4 і BA.5.
Вярхоўны суд ЗША адмяніў сваё рашэньне 1973 году аб праве жанчын на аборт па ўласным жаданьні
У 48 краінах сьвету зарэгістравалі 3200 пацьверджаных выпадкаў заражэньня воспай малпаў, адзін чалавек памёр.
Як паведамляе Мінздароўя Беларусі, указ «Аб матэрыяльным стымуляваньні работнікаў аховы здароўя» ад 16 красавіка 2020 года, паводле якога былі ўведзеныя надбаўкі мэдыкам за працу з хворымі СOVID-19, адменены «ў сувязі са стабілізацыяй эпідэміялягічнай абстаноўкі».
Раней міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч казаў, што ніякіх праблем няма, а ён сам пільна кантралюе сытуацыю.
Паводле прадстаўнікоў агенцтва, пакуль «невядома, ці затрымліваецца вірус у паветры».
Кампанія «ЛОДЭ», чыю дзейнасьць часова прыпыніла Міністэрства аховы здароўя 16 траўня, зноў адкрыецца. Ад 16 чэрвеня адноўленая ліцэнзія.
Кампанія «Лодэ», чыю дзейнасьць часова прыпыніла Міністэрства аховы здароўя 16 траўня, зноў адкрыецца.
На пачатку траўня Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць «Лодэ» і «Клінікі А1». І калі «Лодэ» можа адкрыцца ўжо бліжэйшым часам, то ў «Клінікі А1» — адваротная сытуацыя.
Госьць Свабоды Premium — акушэр-гінэколяг, доктар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей, адзін з арганізатараў незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў.
Пры гэтым ў Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што «дастаткова складана» атрымаць інфармацыю аб наяўнасьці хваробы з часова акупаваных тэрыторый, у прыватнасьці з Марыюпалю.
Таксама сьцьвярджаецца, што цяпер робяцца аналізы яшчэ дзесяці пацыентам з падазрэньнем на воспу малпаў.
Дасьледаваньне было невялікім, і экспэрты кажуць, што яго трэба паўтарыць. Але ў 18 чалавек рак прамой кішкі зьнік цалкам.
Мэдычныя ўлады ЗША заявілі, што воспа малпаў можа перадавацца праз аэразолі, як гэта адбываецца і з каранавірусам.
Мэдычны цэнтар не працуе ад 16 траўня, калі Міністэрства здароўя прыпыніла яго працу. Міністар здароўя Дзьмітры Піневіч расказаў аб прыватных мэдцэнтрах і «справу траўматолягаў».
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пацьвердзіла 780 выпадкаў малпавай воспы у 27 краінах, паведаміла агенцтва ААН 5 чэрвеня.
Пасьля прыпыненьня працы мэдцэнтраў «Лодэ» супрацоўнікі ЕРАМ атрымалі апавяшчэньне, што ў Менску могуць хадзіць у «Мерсі». Кіраўніцтва гэтага мэдцэнтру зьвязваюць зь Віктарам Лукашэнкам.
Мэдыкі сьцьвярджаюць, што пажылыя людзі, якія ў дзяцінстве атрымалі прышчэпкі ад воспы, могуць захоўваць імунітэт, а здаровыя дзеці і дарослыя звычайна не хварэюць на воспу малпаў цяжка. Але ня ўсё так проста.
Камітэт дзяржкантролю Беларусі будзе працягваць кантрольныя праверкі мэдцэнтраў і мае намер заняцца і стаматалягічнымі клінікамі.
Паводле інфармацыі крыніц, мэдыкі працавалі ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі.
Загрузіць яшчэ