Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суседняй зь Беларусьсю Польшчы пацьвердзілі першы выпадак воспы малпаў


Таксама сьцьвярджаецца, што цяпер робяцца аналізы яшчэ дзесяці пацыентам з падазрэньнем на воспу малпаў.

Пра гэта інфармуе Польскае агенцтва прэсы (РАР).

Агенцтва прыводзіць словы міністра аховы здароўя Польшчы Адама Нядзельскага, які паведаміў, што «10 чэрвеня стаў днём першага выпадку воспы малпаў» у Польшчы.

Таксама на прэсавай канфэрэнцыі ў Лодзі міністар паведаміў, што пацыент ізаляваны. Паводле прэсавага сакратара Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцэха Андрусевіча, цяпер з пацыентам працуюць эпідэміёлягі, каб высьветліць ягоныя кантакты.

Натуральным арэалам распаўсюджаньня воспы малпаў зьяўляецца Афрыка. Але апошнія тыдні хвароба пашыраецца па ўсім сьвеце. Ужо выяўлена больш за тысячу выпадкаў і яшчэ больш за тысячу пацыентаў знаходзяцца пад падазрэньнем. У Эўропе выпадкі хваробы зафіксаваныя ў Нямеччыне, Швайцарыі, Гішпаніі, Бэльгіі, Італіі, Партугаліі Вялікай Брытаніі, Аўстрыі і Швэцыі.

Усе выпадкі маюць лёгкі характар, пакуль ніхто не памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG