Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Клініка А1», якую правяралі разам з «Лодэ», закрываецца


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

На пачатку траўня Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць «Лодэ» і «Клінікі А1». І калі «Лодэ» можа адкрыцца ўжо бліжэйшым часам, то ў «Клінікі А1» — адваротная сытуацыя.

На пачатку траўня Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць «Лодэ» і «Клінікі А1». І калі «Лодэ» можа адкрыцца ўжо бліжэйшым часам, то ў «Клінікі А1» — адваротная сытуацыя. Прычына гэтага — унутраныя разборкі паміж заснавальнікамі, напісаў піша ог «Отражение».

«Рэсурсаў аднавіць клініку ня хопіць»

Па словах дырэктаркі мэдцэнтру Алены Шарафановіч, праверка Міністэрства здароўя падкасіла і так невялікую кампанію.

— Яшчэ за месяц да таго, як Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеяньне нашай ліцэнзіі, нам вынес прадпісаньне Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі Савецкага раёну. Гэта значыць, па сутнасьці, з 11 красавіка мы ня дзейнічаем, і клініка ня мела ніякага даходу, — кажа яна.

У выніку ў клінікі А1 утварыліся запазычанасці, у прыватнасьці па падатках і заробках, якія кампанія ня можа пагасіць.

— Асноўнае абсталяваньне мы ўжо вярнулі прадаўцу за няплаты. Адпаведна, цяпер няма магчымасьці аднавіць нашу дзейнасьць, — кажа дырэктарка. — Таму ключавыя супрацоўнікі зь ліцэнзіяй па хірургіі, дэрматалёгіі і касмэталёгіі ўжо звольненыя. Запазычанасьці па зарплаце цяпер складае два месяцы.

У такім стане кампанія апынулася пасьля дзьвюх амаль адначасовых праверак. І калі пасьля прыходу санстанцыі заставалася надзея выправіць недахопы і зноў адкрыцца, то пасьля рашэньня Мінздароўя пра гэта давялося забыцца.

— Калі пэрыяд адсутнасьці мэдычнай дзейнасьці працягнулі, стала зразумела, што рэсурсаў аднавіць яе ў нас ня хопіць.

Сярод прэтэнзій санстанцыі, зазначае Алена, было тое, што ня ўсе супрацоўнікі мелі даведку аб пройдзеным мэдаглядзе. Або не хапала ёмістасьцяў для дэзынфэкцыі інструмэнтаў.

— Усё гэта можна было хутка паправіць: лекарам прайсьці мэдагляд або прынесьці даведку, бо ў нас усе дактары — сумяшчальнікі і праходзяць агляд па асноўным месцы працы. Дакупіць ёмістасьці. А прэтэнзіі Мінздароўя да нас, на жаль, не дайшлі. Нам прыйшло прадпісаньне, што нас закрываюць да моманту выпраўленьня недахопаў на тэрмін да шасьці месяцаў. Але як такога рашэньня лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя мы так і не атрымалі. Нам не пералічылі тыя недахопы, з прычыны якіх нам прыпынілі дзейнасьць.

У справаздачы Міністэрства аховы здароўя быў пададзены пералік парушэньняў, выяўленых у «Клініцы А1». Сярод іх была адсутнасьць санітарнага пашпарта на лазэрную сыстэму, парушэньні пры аказаньні мэдычных паслуг пацыентам, няякаснае вядзеньне мэдычных дакумэнтаў.

Клініка ў стадыі закрыцьця

Цяпер клініка ў стадыі закрыцьця. Пры гэтым пазначыць гэта на сайце немагчыма, расказвае Алена. З прычыны канфлікту заснавальнікаў адміністрацыя цяпер ня мае да яго доступу.

— А 1 чэрвеня ўся інфармацыя з нашага сайта была скапіявана на іншы сайт клінікі, якая нанава адкрылася. Людзі тэлефануюць, думаючы, што трапілі ў «Клініку А1», а на тым канцы дроту ім адказваюць: «Мы рады вас бачыць, у нас тыя самыя лекары, чакаем». У акаўнце ў Instagram, доступ да якога мы страцілі, таксама зьявілася інфармацыя, што «Клініка А1» перайменаваная. Але гэта інфармацыя, ня вартая веры. Наша клініка не пераймяноўвалася, нікуды не пераехала, яна не працуе і будзе зачыняцца, — кажа дырэктарка мэдцэнтру.

Прычынай такой пільнай увагі да мэдцэнтру з боку санстанцыі, а затым і Мінздароўя, Алена Шарафановіч называе канфлікт паміж ёй і адным з заснавальнікаў.

«Клініку А1» заснавалі двое — Руслан Шарафановіч і Людміла Гурлева. Дырэктар клінікі — жонка аднаго з заснавальнікаў. Заснавальнік мэдцэнтру Руслан Шарафановіч пацьвердзіў нам, што канфлікт сапраўды быў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG