Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся нобэлеўскі тыдзень. Прэмію ў мэдыцыне атрымаў швэдзкі навуковец за дасьледаваньне генэтычных асноў эвалюцыі чалавека


Свантэ Пяэба
Свантэ Пяэба

На гэтым тыдні аднаго за адным называюць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў розных сфэрах.

Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне і фізыялёгіі прысудзілі швэдзкаму навукоўцу Свантэ Пяэба за вывучэньне генэтычных асноў эвалюцыі чалавека.

Свантэ Пяэба — 67-гадовы швэдзкі біёляг, стваральнік Інстытуту эвалюцыйнай антрапалёгіі імя Макса Планцка ў нямецкім Ляйпцыгу. Паходзіць зь сям’і навукоўцаў. Ягоны бацька — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны і фізыялёгіі 1982 году Сунэ Бэргстрам, а маці — эстонскі хімік Карын Пяэба.

У 2021 годзе ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне і фізыялёгіі сталі амэрыканскія навукоўцы Дэвід Джуліюс і Ардэм Патапуцян. Прэмію прысудзілі за працы ў дасьледаваньні рэцэптараў, якія адчуваюць цяпло, холад і дотык.

Навукоўцы знайшлі адказ на пытаньне, як ініцыююцца нэрвовыя імпульсы, каб можна было ўспрымаць тэмпэратуру і ціск. Дэвід Джуліюс выкарыстаў капсаіцын, вострае злучэньне зь перцу чылі, якое выклікае адчуваньне джганьня, каб ідэнтыфікаваць датчык у нэрвовых канчатках скуры, якія рэагуюць на цяпло. Ардэм Патапуцян выкарыстаў адчувальныя да ціску клеткі, каб адкрыць новую клясу датчыкаў, што рэагуюць на мэханічныя раздражняльнікі ў скуры і ўнутраных органах.

Ляўрэата прэміі ў мэдыцыне і фізыялёгіі выбірае заснаваны ў 1810 годзе Каралінскі інстытут у Стакгольме. З уручэньня прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне пачаўся так званы «нобэлеўскі тыдзень». У аўторак, 4 кастрычніка, стане вядомы ўладальнік прэміі ў фізыцы, у сераду аб’явяць ляўрэата ў хіміі, у чацьвер — літаратуры.

Ляўрэата прэміі міру аб’явяць у Осла 7 кастрычніка. Прэмію ў эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля, заснаваную з 1969 году Банкам Швэцыі, прысудзяць 10 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG