Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя вярнула ліцэнзіі «Нардзіну» і «Тром дантыстам плюс», але забрала дазвол яшчэ ў аднаго цэнтру


Беларускія прыватныя мэдычныя цэнтры, каляж
Беларускія прыватныя мэдычныя цэнтры, каляж

Лячэбна-кантрольная рада Міністэрства аховы здароўя дазволіла аднавіць дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць ТАА «Мэдычны цэнтар „Нардзін“» і ТАА «Тры дантысты плюс», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Трэцяга кастрычніка калегія Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла рашэньне лячэбна-кантрольнай рады Міністэрства аховы здароўя, праведзенай 29 верасьня аб прыпыненьні дзеяньня ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць ТДА «Элітон плюс» з 14 кастрычніка 2022 г. і аднаўленьні дзеяньня ліцэнзіі ў ТАА «Мэдычны цэнтар «Нардзін» і ТАА «Тры дантысты плюс».

Рада прыйшла да высновы, што «Нардзін» і «Тры дантысты плюс» зьліквідавалі парушэньні, за якія раней у іх забралі ліцэнзіі.

Разам з тым камісія Міністэрства аховы здароўя выявіла «грубыя парушэньні заканадаўства аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва і ліцэнзаваньні» ў дзейнасьці ТДА «Элітон плюс». Гаворка ідзе пра:

  • парушэньні санітарна-эпідэміялягічных патрабаваньняў, санітарных нормаў і правілаў;
  • адсутнасьць дамоваў на тэхнічнае абслугоўваньне і рамонт мэдыцынскай тэхнікі;
  • адсутнасьць мэдыцынскай дакумэнтацыі, наяўнасьць і вядзеньне якой патрабуюцца для выкананьня работ і (або) аказаньня паслуг, якія складаюць ліцэнзаваную дзейнасьць;
  • непадача ў Міністэрства аховы здароўя на працягу месяца з дня прызначэньня дакумэнтаў аб прызначэньні на пасады мэдыцынскіх работнікаў іншых работнікаў замест заяўленых пры атрыманьні ліцэнзіі.

«Выяўленыя недахопы і парушэньні па сукупнасьці могуць пацягнуць прычыненьне шкоды дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам, навакольнаму асяродзьдзю, жыцьцю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, суб’ектаў гаспадараньня або стварыць пагрозу прычыненьня такой шкоды», — палічылі ў лячэбна-кантрольнай радзе Міністэрства здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG