Паводле Тарасенкі, новы варыянт штаму каранавірусу «Омікрон» выявілі ў пацыентаў у Менску і Віцебску.
«Можам гаварыць аб пачатку цыркуляцыі гэтага штаму, — адзначыў Аляксандар Тарасенка. — Мы не чакаем зьменаў у пляне лячэньня, а таксама ў клініцы і цяжкасьці цячэньня. Хоць у сусьветнай прэсе ёсьць наконт гэтага думка, што штам больш кантагіёзны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых захадаў ад Міністэрства аховы здароўя (акрамя як паскарэньня тэмпаў вакцынацыі) ня трэба».
Намесьнік міністра здароўя паведаміў аб завяршэньні цыркуляцыі варыянту штаму «Омікрон» — «Омікрон-стэлс» (каля 8% хворых), у астатніх пацыентаў выяўляюцца іншыя варыянты «Омікрону» — ВА.4 і ВА.5. Іх больш за 90% ад усіх новых выпадкаў заражэньня вірусам SARS-CoV-2.
Паводле Тарасенкі, «Омікрон-ніндзя», выяўлены ў 43 краінах сьвету, у параўнаньні зь іншымі варыянтамі мае «вялікую трансьмісіўнасьць і лепш ухіляецца ад дзеяньня антыцелаў, што нэўтралізуюць вірус».
Аднак чыноўнік падкрэсьліў, што ўсе наяўныя ў краіне вакцыны дазваляюць абараніць прышчэпленых грамадзян ад цяжкага праходжаньня хваробы COVID-19.
Раней Тарасенка заяўляў, што рост захворваньня на COVID-19 у Беларусі чакаецца ў верасьні.