Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ пацьвердзіла 780 выпадкаў малпавай воспы ў 27 краінах


Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пацьвердзіла 780 выпадкаў малпавай воспы у 27 краінах, паведаміла агенцтва ААН 5 чэрвеня.

Гэтыя лічбы не ўключаюць выпадкаў у афрыканскіх краінах, дзе хвароба зьяўляецца эндэмічнай.

САЗ ацэньвае цяперашнюю пагрозу здароўю насельніцтва як «памяркоўную». Аднак арганізацыя папярэджвае, што «рызыка можа быць высокай, калі вірус зможа разьвівацца ў неэндэмічных краінах як шырока распаўсюджаны ўзбуджальнік для чалавека».

Арганізацыя задакумэнтавала 207 выпадкаў у Злучаным Каралеўстве, 156 у Гішпаніі, 138 у Партугаліі, 58 у Канадзе і 57 у Нямеччыне.

У краінах, дзе малпавая воспа не эндэмічная хвароба (г. зн. яна не існуе пастаянна), сьмерцяў ад яе дагэтуль не зафіксавана.

Сусьветная арганізацыя здароўя папярэдзіла 20 траўня, што распаўсюд малпавай воспы ў Эўропе можа паскорыцца ў летнія месяцы.

Вірус атрымліваюць ад прыматаў і іншых дзікіх жывёл. Гэта выклікае ліхаманку, болі ў целе, дрыжыкі, іншыя сымптомы, уключаючы высыпку на твары і іншых частках цела.

Ад малпавай воспы няма лекаў, але вакцыны супраць звычайнай воспы забясьпечваюць моцную абарону ад вірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG