Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест «ЛОДЭ» супрацоўнікаў ЕРАМ стаў абслугоўваць «Мерсі», уласьнікаў якога зьвязваюць зь сям’ёй Лукашэнак


У рамках адмысловай бэнэфітнай праграмы ЕРАМ плаціць за мэдабслугоўваньне супрацоўнікаў у пэўных мэдцэнтрах. Раней у іх сьпісе была сетка «ЛОДЭ», але пасьля прыпыненьня працы мэдцэнтраў супрацоўнікі ЕРАМ атрымалі апавяшчэньне, што ў Менску могуць хадзіць у «Мерсі», піша блог «Отражение». Кіраўніцтва гэтага мэдцэнтру зьвязваюць зь Віктарам Лукашэнкам.

Як расказаў блогу «Отражение» адзін з супрацоўнікаў ЕРАМ, з 16 траўня праз часовае прыпыненьне працы сеткі «ЛОДЭ» супрацоўнікам паведамілі аб магчымасьці абслугоўвацца ў мэдцэнтры «Мерсі» як «часовае выйсьце з сытуацыі». Пра поўны пераход пакуль нічога не казалі.

Чаму ЕРАМ выбраў менавіта мэдцэнтар «Мерсі», які адкрыўся ў 2021 годзе, а ня больш вядомыя ўстановы, інфармацыі няма.

«Чаму менавіта гэтая клініка, нам не сказалі. Але мы зьвярталіся ў прыватным парадку да дактароў у „ЛОДЭ“, якія аглядалі нашых дзяцей. Яны лічаць, што закрыцьцё „ЛОДЭ“ — гэта перадзел рынку. Расказвалі, што цяпер дактароў з „ЛОДЭ“ актыўна запрашаюць у „Мерсі“. Нашы два спэцыялісты, у якіх мы абслугоўваліся больш за тры гады, заявілі, што пераяжджаюць у Польшчу, бо ня хочуць працаваць у „Мерсі“», — кажа суразмоўца.

У кампаніі EPAM журналістам адказалі, што пасьля прыпыненьня дзейнасьці «ЛОДЭ» вымушаныя былі шукаць часовую замену і дадатак да комплексу мэдпаслуг ня столькі для саміх супрацоўнікаў, колькі для іхных дзяцей, а «плюсы „Мерсі“ — зручнае разьмяшчэньне адносна цэнтра гораду і асноўнага офісу кампаніі, дастатковая колькасьць спэцыялістаў на запатрабаваных напрамках, наяўнасьць усіх неабходных паслуг». Ці уключаць «Мэрсі» ў бэнэфітны пакет на пастаяннай аснове, залежыць ад таго, ці адновіць працу «ЛОДЭ».

Мэдцэнтар «Мерсі» адкрыўся 28 студзеня 2021 году ў Менску на вуліцы Ігнаценкі, 8 (непадалёк ад гатэлю «Вікторыя» і музэю ВАВ). Цяпер у штаце 95 дактароў, мэдцэнтар працягвае набіраць адмыслоўцаў.

Журналісты «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру» высьветлілі, што клініка «Мерсі» мае чатыры ўладальнікі, у якіх у бізнэсе роўныя долі. Гэта Максім Тураў, Людміла Неронская, Натальля Караткевіч і кампанія «Грузавая служба». Паміж сабой іх зьвязвае ня толькі клініка, але і іншы бізнэс, а таксама сувязі з «набліжанымі» да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцамі і знаёмства са старэйшым сынам Лукашэнкі Віктарам.

Пасьля «справы артапэдаў» менавіта клініка «Мэрсі» стала адзінай, у якой ставяць імпартныя суставы. Апэрацыі пратэзаваньня тут каштуюць ад 6,5 да 8 тысяч даляраў (супраць 3-4 тысяч, якія раней прасілі ў дзяржаўных клініках).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG